Грамадства1111

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў

У Жодзіне адбыўся інцыдэнт, які выклікаў бурнае абмеркаванне сярод мясцовых жыхароў. Аляксандр, бацька трохгадовай дзяўчынкі, расказаў, што яны з дачкой звярнуліся ў прыёмнае аддзяленне мясцовай бальніцы, бо ў дзяўчынкі ў вуху захрас нейкі прадмет. Яны прачакалі 45 хвілін лор-доктара, але той, прыйшоўшы, адмовіўся аглядаць дзіця, спаслаўшыся на тое, што лечыць толькі дарослых, піша Ex-press.live.

Фота: t.me/sveZHOdino

У выніку бацькам давялося ехаць у Мінск. Па дарозе Аляксандр самастойна выцягнуў чужародны прадмет з вуха дачкі. У Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы потым пацвердзілі, што здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае.

Фота: t.me/sveZHOdino

Падчас абмеркавання інцыдэнту ў жодзінскім чаце іншыя жыхары таксама расказалі, што сутыкаліся з аналагічнымі сітуацыямі — калі доктар быў на месцы, але адмаўляўся аглядаць дзіця. Людзі абураюцца, што нават у экстранных выпадках меддапамога недаступная, а прыёмнае аддзяленне не накіроўвае адразу ў адпаведную ўстанову, прымушаючы чакаць дарэмна.

У адміністрацыі бальніцы патлумачылі, што дзіця ўсё ж агледзелі два спецыялісты, але такія выпадкі павінны абслугоўвацца на абласным узроўні, дзе ёсць неабходнае абсталяванне. Аднак многія карыстальнікі лічаць тлумачэнні нездавальняючымі і падкрэсліваюць, што ў Жодзіне няма дзяржаўнага дзіцячага лора, даступнага для насельніцтва.

Гэта сітуацыя закранула важную праблему — недастатковую даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі дзецям у Жодзіне. Людзі заклікаюць не маўчаць і паведамляць пра падобныя выпадкі ў адпаведныя органы.

Каментары11

  • Dr.Leavsey
    21.07.2025
    Што ж такое адбываецца ў краіне, што дактары пазьяжджалі масава? Гэта загадка
  • Андрусь
    21.07.2025
    А якое патрэбна абсталяванне абласнога ўзроўню, каб выцягнуць кавалак нейкай цацкі з вуха дзіцяці? Проста лекара патрэбнага няма на досыць вялікі горад.
    А лука неяк яшчэ выхваляўся, што ён у кожным райцэнтры пабудаваў клінікі ўзроўню, якому пазайздросціць любая сталічная клініка на "загніваюшчам западзе".
  • Дабы исправить ситуацию
    21.07.2025
    Выпускники медицинских учебных заведений должны отрабатывать по распределению не 3, а 10 лет. Иначе страна останется без медперсонала.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць