Культура22

Падпольны Беларускі ліцэй распачаў новы навучальны год

Перад будынкам суда на вуліцы Кірава, дзе калісьці знаходзіўся ліцэй імя Якуба Коласа, сабраліся ліцэісты, бацькі і выпускнікі гэтай установы.

«Сабраліся ліцэісты, бацькі, прыйшло шмат выпускнікоў, некаторыя з іх вучацца ў замежных краінах, некаторыя ўжо скончылі ўніверсітэты. Вельмі прыемна было ўсіх убачыць. Сабраліся каля будынка, дзе часова размяшчаецца Цэнтральны суд. Дарэчы, у гэтым судзе судзілі некаторых з выпускнікоў. Вось гэта з’яўляецца сімвалам нашай сітуацыі: судзілі па надуманых прычынах, напрыклад Франака Вячорку, які таксама прыйшоў. Выступілі нашыя ліцэісты, спявалі гімн. Прысутнічаў і АМАП. Аднак, свята адбылося. Зараз мы займаемся падрыхтоўкай да новага навучальнага года. Адзначу, што прыйшлі і абітурыенты. Будзем спадзявацца, што і надалей будзем трымацца разам і займацца гэтай справай, — распавёў дырэктар ліцэя Уладзімір Колас.

Як адзначыў Уладзімір Колас, сённяшняе мерапрыемства было сімвалічным пачаткам новага навучальнага года.
Беларускі Гуманітарны ліцэй распачаў навучальны год у канцы чэрвеня ў Польшчы, дзе ліцэісты мелі магчымасць займацца ў Варшаве, Гданьску, а таксама на Падляшшы ў нармальных класах.

Нагадаем, што з 2003 года, пасля закрыцця па загадзе ўладаў, навучальная ўстанова працягвае працаваць у неафіцыйным статусе Беларускага гуманітарнага ліцэя. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы па месцы жыхарства і здаюць іспыты экстэрнам.

Закрыццё ліцэя звязваюць з тым, што ў ім была незалежная, неідэалагізаваная сістэма адукацыі, а выкладчыкі ліцэя былі крытычна настроеныя да ўладаў, ставячы сабе за мэту выхаваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія ведаюць родную мову і гісторыю.

Нягледзячы на вымушаную апазіцыю да сістэмы адукацыі, у шэрагу краінаў Еўропы менавіта Беларускі гуманітарны ліцэй прадстаўлены як адзіная недзяржаўная ўстанова з навучаннем на роднай мове. Гэта адна з прычынаў, чаму выпускнікі ліцэя маюць магчымасць працягваць навучанне практычна па ўсім свеце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць