Грамадства

«Смерці нашых калег пакідаюць больш пытанняў, чым адказаў»

Заява БАЖ з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.

«Днямі мы страцілі Алега Бябеніна. Гэтая смерць, як і смерці нашых калег Дзмітрыя Завадскага, Веранікі Чаркасавай, Васіля Гроднікава, пакідае больш пытанняў, чым адказаў», —
гаворыцца ў заяве грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаецца 8 верасня.

«А тыя, хто пачынае шукаць гэтыя адказы, самі рызыкуюць жыццём. Гэтак пасля апублікавання артыкула „Пятля“ з версіямі наконт прычын гібелі Алега Бябеніна нашай калезе Святлане Калінкінай адразу ж сталі пагражаць расправай», — адзначае БАЖ.

Паводле меркавання журналісцкай арганізацыі, мэта гэтых «брутальных і беспакараных дзеянняў» — задушыць любое іншадумства.

«Спалохацца і замаўчаць — значыць, пагадзіцца з роляй паслухмяных статыстаў, у якой хацелі б бачыць журналістаў цемрашалы і злачынцы.
Але маўчанне не гарантуе бяспеку. Быць пільнымі — значыць, бачыць, што адбываецца, і не маўчаць. Быць салідарнымі — значыць, быць неабыякавымі адзін да аднаго і гатовымі прыйсці на дапамогу. Толькі так мы здолеем адстаяць сваё права на прафесію і на жыццё», — адзначаецца ў заяве БАЖ.

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адзначаецца кожны год 8 верасня. Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць пра свайго чэшскага калегу Юліуса Фучыка, закатаванага гітлераўцамі 8 верасня 1943 года.

Цела апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка сайта «Хартыя’97», было знойдзена ўвечары 3 верасня ў яго дачным доме ў Дзяржынскім раёне. Экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці з’яўляецца асфіксія з прычыны задушэння пятлёй пры павешанні, паведаміў пракурор Дзяржынскага раёна Сяргей Каўрыгін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

У Падмаскоўі дзевяцігадовы хлопчык падняў з зямлі пакунак з прымацаванай 10‑рублёўкай — яму адарвала пальцы5

«Фатаграфуе пашпарт, а потым цябе самога». На мяжы Польшчы з Беларуссю тэстуюць новую сістэму ўезду6

У Аўстраліі знайшлі пчалу з рагамі — і назвалі яе Люцыферам4

Да асноўнага этапу рэканструкцыі былой Валадаркі прыступяць у наступным годзе, пачаўся дэмантаж некаторых элементаў3

Роўна пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка7

Супрацьстаянне ЗША і Венесуэлы: авіяносная група амерыканскага ВМФ прыбыла ў Карыбскае мора6

На блізкім гарызонце новыя лекі ад халестэрыну: яны сапраўды рэвалюцыйныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць