Меркаванні1010

РІА «Новости»: Беларуская апазіцыя абяцае Расіі «перазагрузку адносінаў»

Найбуйнейшае расійскае інфармацыйнае агенцтва разважае пра магчымыя сцэнары развіцця адносінаў паміж краінамі.

Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі гатовыя прапанаваць Расеі новы сцэнар развіцця двухбаковых адносінаў, заснаваны на добрасуседстве і прагматызме.

Як чакаецца, дата выбараў прэзідэнта Беларусі можа быць прызначана ў аўторак, самі выбары павінны адбыцца не пазней за люты 2011 года. Між тым, ужо больш за дзесятак апазыцыйных палітыкаў выявілі гатоўнасць удзельнічаць у выбарчай кампаніі, якая ўпершыню праходзіць на фоне астуджэння стасункаў паміж Масквой і афіцыйным Менскам. Аляксандр Лукашэнка нязменна кіруе краінай з 1994 года, перадае РІА «Новости».

«Пагаршэнне палітычных кантактаў, якія склаліся паміж Менскам і Масквой, напярэдадні выбараў разам з паслабленнем эканомікі Беларусі ў параўнанні з 2006 годам ствараюць прынцыпова іншы фон цяперашняй кампаніі», — сказаў Андрэй Вардамацкі, кіраўнік даследчай лабараторыі «Новак».

Нацыяналістычныя кандыдаты, што разыгрываюць карту «змовы Масквы», маюць дастаткова зманлівыя шанцы, паколькі самым антырасейскім палітыкам Беларусі выглядае сам Лукашэнка, лічаць многія аналітыкі.

«Чалавек, які не можа дамаўляцца з галоўным саюзнікам — Расеяй, у вачах беларускага электарату не можа быць лідэрам краіны. Наспела перазагрузка адносінаў з Расеяй», — лічыць Вардамацкі.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі, якія ў мінулым арыентаваліся толькі на Еўразвяз, сёння прыміральна разважаюць пра Расею як пра галоўнага партнёра. Гісторыя «антырасейскіх» прэзідэнтаў на постсавецкай прасторы пацвердзіла, што мець ворага ў асобе Расеі раўназначна палітычнаму самагубству.

«На постсавецкай прасторы з’явілася цікавая мадэль, прадстаўленая Віктарам Януковічам. Ён абвяшчае рух у Еўразвяз, дэманструючы імгненнае паляпшэнне стасункаў з Расеяй», —
сказаў у інтэрв’ю РІА «Новости» Андрэй Саннікаў, у мінулым міністр замежных спраў і ўваходжы ў еўрапейскія структуры палітык.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Саннікаў мае намер вылучыцца на выбары прэзідэнта Беларусі. Жорсткая пазіцыя Масквы ў адносінах да Лукашэнкі здаецца апазіцыі натхняльнай акалічнасцю і магчымасцю збліжэння крытэраў Масквы і Захаду ў ацэнцы беларускай палітыкі.

«Гэта новы і даволі нечаканы фактар. Раней заўсёды здавалася, што Расея зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі была дыктатура. Аднак Лукашэнка, які вымантачвае грошы пад пустыя абяцанні, у якасці партнёра сёння не задавальняе нікога», — лічыць Саннікаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць