Эканоміка11

Адмоўнае сальда замежнага гандлю дасягнула амаль $3 млрд за 7 месяцаў

За ліпень гэты паказчык павялічыўся амаль на 500 млн, хоць у параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года — знізіўся на $300 млн.

У студзені-ліпені 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, разлічанае паводле метадалогіі плацежнага балансу, склала 2 млрд. 933,7 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За ліпень гэты паказчык павялічыўся амаль на 500 млн. долараў, хоць у параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года — знізіўся на 300 млн. долараў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 34,5 млрд. долараў, што на 18,5% больш, чым у студзені-ліпені 2009 года, у тым ліку экспарт — 15,8 млрд. (на 22,2% больш), імпарт — 18,7 млрд. (на 15,6% больш). Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця адмоўнае сальда гандлю таварамі і паслугамі ў 2010 годзе павінна скласці 4,6–4,7 млрд. долараў.

Згодна з метадалогіяй гандлёвага балансу, што ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені-ліпені 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 201,1 млн. долараў (у студзені-ліпені 2009 года — 4 млрд. 291,3 млн.).

За сем месяцаў года ў Беларусь увезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя) на 12 млрд. 952 млн. долараў (на 15,9% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 8 млрд. 409,9 млн. долараў, павялічыўшыся на 9,2%. 38,4% вартаснага аб’ёму экспарту і 45,3% імпарту прамежкавых тавараў склалі тавары энергетычныя. На знешні рынак іх пастаўлена на 3 млрд. 231,3 млн. долараў, што на 21,2% менш, чым у студзені-ліпені 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 5 млрд. 871,9 млн. долараў, што на 2,3% менш за ўзровень мінулага года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 640,6 млн. долараў.

Станоўчае сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені-ліпені 2010 года дасягнула 100,4 млн. долараў (у студзені-ліпені 2009 года — мінус 269,7 млн. долараў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені-ліпені 2010 года характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, яго велічыня склала 865,2 млн. долараў. У параўнанні са студзенем-ліпенем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 550,6 млн. долараў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?4

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць