Спорт1111

«Дынама» Кіеў — БАТЭ Барысаў — 2:2

У першым матчы Лігі Еўропы БАТЭ крыху не хапіла, каб выйграць у гасцях.

У першым матчы Лігі Еўропы БАТЭ крыху не хапіла, каб выйграць у гасцях.

У першым матчы групавога турніру Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ і кіеўскае «Дынама» згулялі жывенькую, дынамічную, вясёлую нічыю — 2:2. Гульня прайшла ў Кіеве, на стадыёне імя Валерыя Лабаноўскага (пачалася, а 20-й).

Склады камандаў:

Дынама: М.Коваль, Бетао, Ярмоленка, Мілеўскі, Міхалік, Гусеў (Гармаш, 57), Маграо (Аль-Кадуры, 79), Р.Яроменка, Хачэрыдзі, Нінкавіч, Леандра Алмейда (Андрэ, 74).

галоўны трэнер Валерый Газаеў.

БАТЭ: Верамко, Ліхтаровіч (Д.Бага, 38), Шытаў, Юрэвіч, Брэсан (Валадзько, 77), Няхайчык, Радзькоў, Паўлаў (Скавыш, 64), Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч.

галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка.

Галы: Радзівонаў (3), Мілеўскі (34), Р. Яроменка (44), Няхайчык (53-я).

Папярэджанні: Бардачоў (12), Шытаў (29), Міхалік (63), Хачэрыдзі (75).

***

БАТЭ ужо на 3-й хвіліне адкрыў лік. Правалілася абарона «Дынама», і Віталь Радзівонаў свой шанц не упусціў. На 13-й хвіліне за знос Бардачовым Гусева ў вароты Верамко быў прызначаны пенальці, але ўраджэнец Мінска Арцём Мілеўскі не здолеў перайграць беларускага галкіпера.

Мілеўскі забіў, але на 34-й хвіліне, калі моцна памыліўся Ігар Шытаў, думаючы, што ўкраінскі футбаліст забег у афсайд. Пры канцы першага тайма гаспадары выйшлі наперад (Яроменка), але ўжо ў другім тайме БАТЭ лік зраўняў: з вугла штрафной мяч у правы кут варот паклаў Павел Няхайчык.

Праз некалькі хвілін Аляксандр Юрэвіч дальнім ударам па варотах (метраў з 30-ці) ледзь не вывеў БАТЭ наперад. Выручыў 18-гадовы галкіпер «Дынама» Максім Коваль.

Абедзве каманды памыляліся і ў атацы, і асабліва ў абароне і пры лепшай рэалізацыі — а часам і шанцаванні! — канчатковы лік гульні мог быць значна большым. Матч атрымаўся вельмі дынамічным і відовішчным. Беларусы лавілі ўкраінцаў на контратаках,

так за некалькі хвілін да канца сустрэчы Максім Скавыш ледзь не паставіў тлустую кропку.

Зноў не пашанцавала.

У другім матчы нашай групы, што прайшоў у Алкмаары, чэмпіён Галандыі «AZ» перайграў малдоўскі «Шэрыф»,
які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі, з лікам — 2:1 (Гудмундсан, 14, Яленс, 83 — Эктар Марэна, 68-аўтагол).

Становішча камандаў: AZ — 3, Дынама, БАТЭ — 1, Шэрыф — 0.

Праз два тыдні, 30 верасня, у Мінску сустрэнуцца БАТЭ і AZ. Пачатак гульні ў 22:05.

У Ціраспалі ў гэты дзень згуляюць «Шэрыф» і «Дынама». Кіяўляне прыедуць у Мінск 2 снежня.

***

У групе «А» познанскі «Лех» у Турыне згуляў унічыю з «Ювентусам» — 3:3. Героем матчу стаў форвард польскага клуба Арцём Руднеў, што зрабіў хет-трык. Сяргей Крывец правёў увесь матч і 74-й хвіліне зарабіў жоўтую картку. У той жа групе «МанСіці» выйгралі ў гасцях у «Зальцбурга» — 2:0.

У групе «G» пецярбургскі «Зеніт» выйграў у гасцях у бельгійскага «Андэрлехта» 3:1 (і тут у матчы быў хет-трык — Аляксандр Кержакоў). Вароты расійскага клуба бараніў галкіпер зборнай Беларусі Юры Жаўноў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць