Свет

Чэхія выбірае, з кім будаваць новую АЭС

Чэхі хочуць збудаваць два дадатковыя рэактары для сваёй атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне. І маюць праблему, што нагадвае праблему беларусаў, якія таксама маюць намер пабудаваць у сябе два рэактары: чэхі моцна чухаюць галаву, адкуль запрасіць будаўнікоў — з Расеі ці з Захаду.

На пабудову чэскіх рэактараў быў аб’яўлены конкурс. Адгукнуліся тры кампаніі: «Westinghouse Electric Co.», якая зьяўляецца амэрыканскім аддзелам японскага канцэрну «Ташыба»; францускі дзяржаўны канцэрн «Areva SA»; «Атомстройэкспорт» з Расеі.

«Гэты праект, хутчэй за ўсё, прывяжа чэскую індустрыю да пераможнага ўдзельніка конкурсу і энэргетычнага сэктару яго краіны на некалькі дзесяцігодзьдзяў,« — сёньняшняе выданьне The Wall Street Journal цытуе выказваньне Вацлава Барташкі, упаўнаважанага чэскага ўраду ў пытаньнях энэргетыкі.

Кошт усяго кантракту ацэньваецца на 25 мільярдаў даляраў. Умовы конкурсу не былі пададзеныя да публічнага ведама, але The Wall Street Journal мяркуе, што кантракт будзе ахопліваць як выкананьне праекту і пабудову рэактараў, так і эксплёатацыю ды вывядзеньне з эксплёатацыі гэтых рэактараў пасьля прыблізна 40–60 гадоў.

На дадзены момант чэскі конкурс зьяўляецца самым дарагім праектам у эўрапейскай ядзернай энэргетыцы.

Чэхам рупіць запусьціць гэтыя два дадатковыя рэактары не пазьней за 2021 год, бо якраз тады краінам Эўразьвязу прыйдзецца плаціць значны экалягічны падатак за выкід вуглякіслага газу з вугальных электрастанцый.

Цяпер у Тэмэліне працуюць чатыры рэактары. Яны вырабляюць прыблізна траціну электраэнэргіі ў Чэскай Рэспубліцы.

«Усе тры заяўнікі на конкурс маюць роўныя шанцы на перамогу, але аспэкт дывэрсыфікацыі будзе таксама адыгрываць ролю,« — лічыць Вацлаў Барташка, які ажыцьцяўляе нагляд за конкурсам ад імя ўраду.

Барташка мяркуе, што Чэхіі больш карысна было б выбраць заходнюю тэхналёгію і заходняга выканаўцу праекту, каб зьменшыць залежнасьць краіны ў сфэры энэргарэсурсаў ад Расеі.

Расея зьяўляецца выключным пастаўніком ядзернага паліва для чатырох дзейных чэскіх рэактараў; Расея таксама пастаўляе 75 адсоткаў нафты і газу, патрэбных Чэскай Рэпубліцы.

Цяперашні правацэнтрысцкі ўрад Чэхіі, паводле The Wall Street Journal, схіляецца да дывэрсыфікацыі паставак энэргіі і, хутчэй за ўсё, вітаў бы пабудову новых ядзерных рэактараў заходняй кампаніяй.

А былы кіраўнік сацыял-дэмакратычнага ўраду Чэхіі Іржы Пароўбэк, напісаў нядаўна ў адной зь вядучых чэскіх газэтаў, што ён для пабудовы гэтых рэактараў без хістаньняў выбраў бы расейскую кампанію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць