Тэмпература паветра ў верасні адпавядала кліматычнай норме і склала плюс 11,9 градуса,
паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская.
У кастрычніку сярэднямесячная тэмпература чакаецца каля нормы (плюс 5–8 градусаў). Колькасць ападкаў мяркуецца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў — 40–60 мм, за выключэннем паўднёвага захаду краіны, дзе іх выпадзе крыху больш. Пачатак і большую частку першай паловы месяца надвор’е ў Беларусі стане вызначаць антыцыклон, які расцягнецца ад Польшчы да Урала і ад Баранцава да Чорнага мораў, таму будзе стаяць сухое, але халаднаватае надвор’е.
Сярэднясутачная тэмпература паветра будзе на 5–6 градусаў ніжэйшая за норму.
Такі характар надвор’я звычайна характэрны для трэцяй дэкады кастрычніка. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі чакаецца ад плюс 1 да плюс 3 градусаў. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 8–13 градусаў цяпла.
Бліжэй да сярэдзіны месяца гэты антыцыклон будзе разбурацца і адкрые доступ атлантычным цыклонам. Таму з’явіцца воблачнасць, стане пахмурна. Часамі будуць праходзіць дажджы.
Пры паступленні больш халаднаватага паветра з захаду ў начныя і ранішнія гадзіны ёсць верагоднасць таго, што ў сярэдзіне кастрычніка мы ўбачым першыя сняжынкі.
У канцы кастрычніка ўначы тэмпература паветра складзе 2–8 градусаў цяпла, а пры паступленні халоднага паветра ў паўночныя рэгіёны яна будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні краіны. Удзень тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў цяпла.
-
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу
-
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў
-
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары