Культура11

Аншлаг на вечарыне памяці Ніны Мацяш

Гарадской бібліятэцы Белаазёрску нададзена імя паэткі.

Паэтычныя чытанні памяці паэткі Ніны Мацяш «Бабіна лета ў Белаазёрску» 6 кастрычніка сабрала ў мясцовым доме культуры паўнюткую залу.

«Прыехалі людзі з Мінску, з навакольных гарадоў, з Беластоку, я ўжо не кажу, што склалася ўражанне, што на сустрэчу прыйшоў ці не ўсё мястэчка», — расказаў «Нашай Ніве» паэт, даследчык літаратуры Міхась Скобла. «Я быў на трох літаратурных чытаннях у Белаазёрску. Першыя два — пры жыцці паэткі. Гэтым разам яна прысутнічала метафізічна, пазіраючы на поўную залу з экрана», — расказвае паэт. Па яго словах, усе чытанні, якія ён наведаў у горадзе энергетыкаў, адбываліся пры поўным аншлагу.

Па словах спадара Скоблы, да сёлетніх чытанняў мясцовая гарадская бібліятэка атрымала імя Ніны Мацяш. Самі чытанні праходзяць дзякуючы намаганням дырэктаркі ўстановы Тамары Кузняцовай, якая намагаецца зрабіць іх штогадовымі. Разглядаецца і дата — 20 верасня — дзень нараджэння паэткі. «Гэта ж самы час бабінага лета».

Паэт кажа, што мясцовыя актывісты намагаюцца змены назвы вуліцы, на якой жыла Ніна Мацяш. «Вуліца Леніна — адна з самых прыгожых у мястэчку», — прыгадвае сп. Скобла. Кватэра паэткі належыць яе пляменніку. Ён з сям’ёй мае ўласнае жытло і не супраць, каб у кватэры Мацяш размясціўся літаратурны музей. Аднак мясцовыя ўлады пакуль што прынялі рашэнне наконт бібліятэкі.

Па яго словах, Ніна Мацяш была маральным аўтарытэтам не толькі для мясцовых уладаў, алеі для кіраўніцтва вобласці. Дзякуючы яе намаганням, прэмію імя Уладзіміра Калесніка сталі атрымліваць не толькі чальцы праўладнага пісьменніцкага саюза, але і іншыя творцы. Яна і сама пасмяротна атрымала гэтую прэмію.

* * *

Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у Нівах (сёння Бярозаўскі р-н). Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (праз хваробу мусіла браць акадэмічны адпачынак). У 1973-1977 гг. выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член СП СССР (з 1971).

Дэбютавала вершам у 1962 г.. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі «Агонь», «Удзячнасць», «Ралля суровая», «Прыручэнне вясны», «Поўны келіх» ды казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя».

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мегрэ, а таксама «Маленькага прынца» Сэнт-Экзюперы, навелы Г. дэ Мапасана.

Памерла 19 снежня 2008.

Каментары1

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць