Улада66

ЦВК збіраецца паказаць Някляеву жоўтую картку

Ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева можа быць вынесена папярэджанне.

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік, на пасяджэнні 14 кастрычніка ЦВК плануе разгледзець пытанне аб дзейнасці ініцыятыўнай групы Някляева. «Да нас паступае вельмі шмат зваротаў практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі ад грамадзян, якія знаходзяць у сваіх паштовых скрынях друкаваную прадукцыю пра Някляева, вырабленую за мяжой», — сказаў Лазавік.

Ён нагадаў, што агітацыя ў перыяд збору подпісаў забаронена. «Парушэнне заканадаўства ініцыятыўнай групай Някляева відавочнае. Нашы дастаткова ясныя намёкі, што распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю нельга, пачуты не былі», — сказаў ён.

Паводле слоў сакратара ЦВК,

за дачасную агітацыю ініцыятыўная група можа быць папярэджана, а ў выпадку паўторнага парушэння заканадаўства — адменена яе рэгістрацыя.

Лазавік запэўніў, што ў Цэнтрвыбаркаме «вельмі цэняць кожнага патэнцыяльнага кандыдата». «На гэтых выбарах створаны самыя шырокія магчымасці для збору подпісаў. Ініцыятыўныя групы не выказваюць прэтэнзій ні ў дачыненні да дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ні мясцовых уладаў. Ініцыятыўным групам трэба проста працаваць у межах закона», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лазавіка, скаргі на дзейнасць іншых ініцыятыўных груп у Цэнтрвыбаркам не паступалі.

Як паведамлялася раней, 6 кастрычніка падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Сяргеем Лебедзевым старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына папрасіла маскоўскае аддзяленне Выканкама СНД устанавіць, хто размясціў заказ на выраб рэкламных улётак Някляева на прадпрыемстве Растова-на-Доне, як гэта ўказана на ўлётках.

Сам Някляеў заявіў, што матэрыялы з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!» з самага пачатку выкарыстоўваліся для правакацый.

«Я не магу адказваць за нейкія правакацыйныя дзеянні. Сёння кожны нават дома можа надрукаваць улётку з нашым лагатыпам, кінуць яе ў паштовую скрыню суседу, а потым сказаць: вось, глядзі, заўчасная агітацыя. Але я ясна кажу — мая ініцыятыўная група гэтым не займаецца», — сказаў палітык.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць