Улада99

У Брэсце хуліган напаў на партрэт Раманчука

У Брэсце мужчына з хуліганскім намерам пашкодзіў стэнд з партрэтам прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Яраслава Раманчука,

паведаміў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Марат Несцярэнка — каардынатар выбарчага штаба Раманчука ў Брэсце.

Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся каля дзвюх гадзін дня 16 кастрычніка каля гандлёвага цэнтра «Усход» на Партызанскім праспекце, дзе праводзіўся пікет у падтрымку вылучэння Раманчука.

Нецвярозы мужчына сярэдніх гадоў на мыліцах падышоў да стэнда і некалькі разоў стукнуў па ім, пашкодзіўшы стэнд і партрэт.

Член ініцыятыўнай групы, які працаваў на пікеце, выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі ў дачыненні да мужчыны адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КОАП (дробнае хуліганства).

«Гэта першы такі выпадак падчас збору подпісаў. У цэлым ён праходзіць спакойна», — адзначыў Несцярэнка. Паводле яго слоў, у Брэсце за Раманчука падпісалася больш за 4 тыс. чалавек.

Як падкрэсліў каардынатар выбарчага штаба Раманчука ў Брэсце, з 3 кастрычніка ў горадзе штодзень праводзіцца чатыры пікеты. Акрамя таго, з 30 верасня вядзецца збор подпісаў па месцы жыхарства выбаршчыкаў.

«Нам пастаўлена задача сабраць шэсць тысяч подпісаў. Але, я думаю, мы збярэм не менш за сем тысяч. Людзі сталі яшчэ больш актыўна падтрымліваць вылучэнне Яраслава Раманчука пасля таго, як 9 кастрычніка ў Брэсце ён разам з лідарам нашай партыі Анатолем Лябедзькам узяў удзел у пікеце па зборы подпісаў і пагутарыў з жыхарамі горада», — заявіў Несцярэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць