Акт аб памілаваньні прымеркаваны да дзяржаўнага сьвята — Дня абвяшчэньня Чэхаславаччыны. У кароткім сьпісе асобаў, якім удзяляецца памілаваньне, і імя грамадзяніна Беларусі Сяргея Напрэенкі.
Прэзыдэнцкім памілаваньнем былі ануляваныя дзьве ранейшыя пастановы аб выдварэньні Напрэенкі за яго нелегальны побыт. Як адзначаецца на афіцыйным сайце Праскага граду, прэзыдэнт узяў пад увагу тое, што ў выпадку вяртаньня на радзіму Напрэенку пагражаў бы палітычны перасьлед. У рашэньні прэзыдэнта таксама адзначаецца, што Напрэенка прыехаў у Чэхію легальна і ніякіх іншых парушэньняў закону (акрамя недазволенага знаходжаньня ў краіне) не зьдзяйсьняў. Просьбу пра памілаваньне падтрымала і чэская філія праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Выпадак Напрэенкі ад пачатку выглядаў безнадзейна:
паводле інфармацыі чэскіх недзяржаўных структур, у краіну ён прыехаў па
Сяргей Напрэенка выехаў зь Беларусі, паводле даступнай нам інфармацыі, 13 гадоў таму.
Ніхто з аўтарытэтных беларускіх праваабаронцаў, да якіх мы зьвярнуліся сёньня, не прыгадвае ні чалавека з такім прозьвішчам, ні зьвязанай зь ім беларускай падзеі.
У кожным выпадку, яны выказалі задавальненьне, што чалавеку дапамагло яго беларускае грамадзянства. Зь іншага боку, гэта азначае, што Беларусь паглыбляецца ў сваім статусе краіны небясьпечнай для ўласных грамадзян: нават тыя, хто проста нізавошта ня хоча вяртацца дадому, могуць знайсьці падтрымку за мяжой.
У найноўшай чэскай гісторыі гэта таксама выключны выпадак.
Сучасны прэзыдэнт Вацлаў Клаўс, у адрозьненьне ад свайго папярэдніка Вацлава Гаўла, на памілаваньні вельмі скупы. Права памілаваньня, дадзенае прэзыдэнту Канстытуцыяй, Клаўс разглядае як фэадальны перажытак, што «не адпавядае стандартам дэмакратычнай пабудовы грамадзтва». Сьпіс памілаваных Вацлавам Гаўлам нярэдка перавышаў сто чалавек. У сёлетнім сьпісе памілаваных Клаўсам — восем асобаў, сярод іх пяць жанчын. Адна зь іх была асуджаная за падробку дакумэнтаў для крэдыту, іншая, што працавала ў госьпісе,
дала невылечна хворай моцны супакаяльны лек, які, аднак ня быў выпісаны доктарам.
Сяргей Напрэенка, які выключна патрапіў у гэты сьпіс, можа сьвяткаваць дзяржаўнае чэскае сьвята і велікадушнасьць дэмакратыі: тут з пакараньнем чалавека лепш недагнуць, чым перагнуць.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары