Навука і тэхналогіі1313

Беларускамоўная Windows 7 з’явіцца ў наступным годзе

Праца над перакладам вядзецца са студзеня.

Праца над перакладам вядзецца са студзеня.

Адзін з ініцыятараў перакладу Алесь Булойчык паведаміў, што ўжо зроблена траціна працы. «Мы ідзём ад больш ужывальнага да менш ужывальнага», — тлумачыць Алесь. І адзначае, што пакуль некаторыя праграмы з пакета Windows беларусізаваць не будуць: Internet Explorer, Media Player. Па яго словах, поўнага перакладу не мае нават расейскамоўныя версія.

Разам з Алесем над перакладам працуе Усевалад Чорны. Яны запрашаюць іншых людзей далучацца ([email protected]).

Да вясны плануецца зрабіць пераклад амаль усіх паведамленняў, якія бачыць шэраговы карыстальнік Windows 7.

Але ўжо цяпер можна скарыстацца першымі вынікамі.

Маладыя людзі ствараюць усталёўнік, які не замяняе англамоўныя ці расейскамоўныя файлы Windows 7, а да існуючых дадае беларускія. Таму не ідзе гаворка, каб выпускаць на дысках беларускамоўную аперацыйную сістэму. Пакунак перакладу распаўсюджваецца бясплатна.

Ніякай падтрымкі ад кампаніі Microsoft, якая выпускае Windows, няма.

Былы дырэктар Microsoft у Беларусі і Украіне Валер Ланавенка гаварыў яшчэ тры гады таму пра магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі Windows Vista. Але справа далей за словы не пайшла. Алесь Булойчык адзначае, што летась зноў былі звароты ў кампанію аб беларусізацыі аперацыйнай сістэмы. Але ўсе адказы зводзіліся да таго, што Microsoft у першую чаргу хоча зарабляць грошы на сваім прадукце. А на беларускамоўным рынку гэта не магчыма. Таму Алесь не бачыць патрэбным звяртацца і да новага кіраўніка беларускага прадстаўніцтва кампаніі Міхаіла Маханька.

Праца Булойчыка і Чорнага — не першая спроба абеларусіць аперацыйную сістэму. Раней рабіліся пераклады папярэдніх версій Windows. Праграміст Алег Азароўскі стварыў асобны сайт, на якім размясціў папулярныя праграмы для Windows на беларускай мове. Але найбольш удалым на сёння з’яўляецца пераклад Linux.

Windows — гэта сямейства аперацыйных сістэм карпарацыі Microsoft. Пад кіраўніцтвам гэтых сістэм працуе каля 90% персанальных камп’ютараў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць