Спорт

БАТЭ ў суботу можа сёмы раз стаць чэмпіёнам краіны

Для гэтага барысаўскаму клуба трэба не прайграць нематываванай «Белшыне».

У суботу можа вырашыцца лёс залатых медалёў футбольнага чэмпіянату. Дзеля гэтага шасціразоваму чэмпіёну краіны барысаўскаму БАТЭ (1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009) дастаткова не прайграць у Бабруйску нематываванай «Белшыне» — за два туры да фінішу БАТЭ апярэджвае салігорскі «Шахцёр» на 6 балаў.

Стадыён «Спартак» (Бабруйск), Пачатак, а 14-й. Уваход вольны.

«Шахцёр» згуляе з дома з «Нёманам», які, у сваю чаргу, змагаецца, за права не гуляць у пераходных матчах.

Калі БАТЭ сёлета заваюе золата, то ён дагоніць па колькасці тытулаў (сем) мінскае «Дынама» (1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004).

У Мінску на стадыёне «Дынама-Юні», у Кунцаўшчыне, згуляюць дынамаўцы Мінска і Брэста. Уваход на стадыён таксама вольны.

Сталічны клуб змагаецца за 3-е месца: г.зн. за права трапіць у Лігу Еўропы.

ФК «Мінск», які зараз ідзе 3-м, свой матч правядзе ў гасцях супраць «Віцебска».

Іншыя матчы:

«Дняпро» (Магілёў) — «Тарпеда» Жодзіна, «Нафтан» Наваполацк — «Партызан» (МІнск). У гэтых парах фактычна вырашаецца лёс адной з пуцёвак к першую лігу, другая будзе разыграна ў пераходным матчы з 2-м камандай 1-й лігі.

Пачатак усіх суботніх матчаў - а 14-й.

Пасля 31 тура: БАТЭ — 69, Шахцёр — 63, Мінск — 54, Дынама Мінск — 53, Белшына — 45, Нафтан — 43, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 25,Тарпеда — 22, Партызан — 19.

Апошні тур пройдзе 21 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»57

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць