Меркаванні44

Марш у строй!

Беларуская сыстэма ня мае прыкметаў таталітарызму, усёўладнасьць рэжыму яшчэ не распаўсюдзілася на многія сфэры жыцьця. І, пэўна, яна ніколі не дабудуецца. Бо адзінай ейнай ідэяй ёсьць апраўданьне трыманьня ўлады адным чалавекам, мэты, ідэі ды нават сямейнае жыцьцё якога застаюцца таямніцаю.

Таму што ўсе павінны быць у адным страі. Калі ты ў страі – калі ласка, удзельнічай. А калі ты ад строю адстаў...

Міністар культуры Мацьвяйчук пра дзеячаў культуры

Беларуская сыстэма ня мае прыкметаў таталітарызму, усёўладнасьць рэжыму яшчэ не распаўсюдзілася на многія сфэры жыцьця. І, пэўна, яна ніколі не дабудуецца. Бо адзінай ейнай ідэяй ёсьць апраўданьне трыманьня ўлады адным чалавекам, мэты, ідэі ды нават сямейнае жыцьцё якога застаюцца таямніцаю. І ня толькі для народу. Не разумеюць канчатковай мэты й ягоныя дагодлівыя памочнікі.

Прабег тузін гадоў. Для эўрапейскай гісторыі – вялікі тэрмін! Калі гаварыць пра біяграфіі дыктатараў. За такі ж тэрмін Напалеон ужо зьдзейсьніў амаль усё, пра што марыў, а Гітлеру ўжо быў капут. А ў Беларусі ўсё яшчэ не прыдумалі, чым бы падхарашыць, насыціць, наталіць... пустату. Звонкую ў сваёй паўнаце пустату. Нацыянальная опэрная трупа туляецца па ДК у сталічных прадмесьцях, Нацыянальны мастацкі музэй ужо чвэрць стагодзьдзя (!) чакае адкрыцьця новае экспазыцыі, славуты «Беларусьфільм» пераўтварыўся ў танную пляцоўку для расейскіх тэлесэрыялаў, назваў якіх не прыгадае нават той, хто іх глядзіць...

Узровень дзяржаўнае эстраднае культуры адпаведны таму месцу, што яму вылучылі на Эўрабачаньні. Пустата і ёсьць пустатою, нават калі вельмі гучна ў ёй крычаць.

Пэўна ж, у міністра культуры гэтага рэжыму, нейкага Мацьвейчука, ёсьць сваё бачаньне будучыні нашае культуры. Ну, не сваё бачаньне, дык бачаньне ягонага патрона. І вось сп.Уладзімер Мацьвяйчук падзяліўся тым, што меў, на старонках «Народнае волі»: «Мы што, будзем фінансаваць тых, хто невядома што сьпявае й невядома што хоча сказаць у сваіх песьнях? Век вяком! Таму што ўсе павінны быць у адным страі. Калі ты ў страі – калі ласка, удзельнічай. А калі ты ад строю адстаў...»

Цытата атрымалася настолькі красамоўнаю, што яе памножылі іншыя газэты. Пасыл дзеячам культуры атрымаўся адназначны. Хто ня з намі – той супраць нас. Хто не на плоце – будзе пад плотам.

Каб Мацьвяйчук ведаў беларускую мову, можа, яму было б тады зразумела, пра што сьпяваюць нашыя рокеры ды барды. Але ня ў тым соль. Міністар са сваёй культураю ня можа прапанаваць нічога, апроч фінансаў. Ягонае «мы» гучыць амаль як залатое выслоўе папярэдніка Напалеона, «караля-сонца», які сказаў: «Дзяржава – гэта я!» Толькі гэтым разам гэта проста фарс. Танны й бяздарны. Бо па фінансы ў чарзе да «міністра культуры» стаяць хіба тыя, хто ўжо ніяк іх сам зарабіць ня можа. Хіба які Сярога («Чорны бумэр») з Гомелю ці «N.R.M.» у яго будуць прасіць грошы?

Ну, а астатнія мусяць падцягнуцца ў шыхтах, пачуўшы загад «Марш у строй!»... І папаўняць пустапарожнюю скарбонку пустаты тымі гукамі, што можа зразумець нават Мацьвяйчук ды іншыя «мы».

Каментары4

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе44

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць