Меркаванні5858

Яраслаў Раманчук: У нас краіна салаўёў‑разбойнікаў

Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук прыйшоў у студыю БТ з вялікім жоўта‑зялёным плакатам «Мільён новых рабочых месцаў».

Кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук прыйшоў у студыю БТ з вялікім жоўта‑зялёным плакатам «Мільён новых рабочых месцаў». У куце экрана стаяла дзвюхмоўная застаўка «Пабудуем новае, захаваем лепшае».

Гэта была выдатная знаходка. Напэўна наступныя кандыдаты за яе схопяцца.

Касцюм на Раманчуку быў шэры ў палоску. Здаецца, не самы ўдалы, бо стракаты. Гаварыў кандыдат хуткавата, трохі сумбурна, але лёгка і ўпэўнена. Расказваў пра розныя рэчы на простых жыццёвых прыкладах. Гаварыў па-расейску.

«Не спрачайся з начальствам — грошай не будзе, — пачаў кандыдат выступ з народнай мудрасці. — Я ўсё ж вырашыў паспрачацца».

Раманчук паведаміў, што нарадзіўся ў простай сям’і. Ясна расказаў сваю біяграфію. «У нас у краіне кожны атрымлівае па заслугах, але кожны не па сваіх», — ён гаварыў пра тыя льготы і прэферэнцыі, што мае начальства.

«Канечне, мы робім крокі наперад. Але калі мы робім адзін, то на Захадзе — два, а некаторыя краіны пяць крокаў», — зазначыў вылучэнец АГП.

Ён прапаноўвае абнаўленне. «Калі замест «Лады» вы купляеце «Фольксваген» — гэта абнаўленне». Ён прапанаваў сваю нацыянальную ідэю для беларусаў. Гучыць яна як «Захаваем лепшае, пабудуем новае».

У першай прамове Раманчук у асноўным вырашыў засяродзіцца на тым, што захаваем.

Найперш захаваць трэба людзей. Кандыдат лічыць кепскім, што 20% беларусаў хочуць з’ехаць з краіны.

Як прыклад людскога поспеху ў Беларусі ён прадэманстраваў шапачку футбольнага клуба БАТЭ. Каманда, якая без дзяржаўнай падтрымкі і планаў, змагла ўвайсці ў сорак наймацнейшых клубаў планеты.

Захаванне чалавечага капіталу — гэта найважнейшая задача.

Другім пунктам ішлі дарогі. На думку Раманчука, яны павінны быць бяспечнымі, камфортнымі і гасціннымі.

Вялікай праблемай ён назваў адсутнасць прыдарожнага сервісу. І на наглядных прыкладах паказаў, якіх намаганняў і якой папяровай працы каштуе адчыніць прыдарожную кавярню.

Яшчэ адным адмоўным момантам кандыдат назваў тое, што гаспадары кавярняў часта вымушаныя за бясплатна карміць самых розных правяральшчыкаў і кантралёраў.

«У нас на мытні салаўі‑разбоўнікі. У нас краіна салаўёў‑разбойнікаў. Вялікія чыноўнікі бяруць многа, малыя — менш», — сказаў Раманчук.

Важнымі нацыянальнымі багаццямі ён таксама назваў лясы і вадаёмы. Эканаміст кажа, што аддае перавагу адпачынку толькі ў Беларусі.

«Вада — наш патэнцыял, на якім мы можам зарабляць грошы», — сказаў кандыдат.

Што датычыць зямлі, то ёй патрэбен гаспадар. «Гэта сутнасць маёй праграмы».

Кандыдат паказаў дзве бульбіны. Адна беларуская, а другая — мараканская. Дык апошняя ў два разы танней за айчынную. «Гэта паказвае эфектыўнасць на зямлі».

Кандыдат, як і папярэднія выступоўцы, шмат засяродзіўся на праблеме забраных ільготаў у пенсіянераў і дзяцей. Спецыяльна супакоіў пенсіянераў, што не Лукашэнка ім плаціць пенсіі. І яны заслужваюць больш годных пенсій.

Прапанаваў плаціць па 100‑150 еўра не толькі на дзіця, але і на маці, што нараджае.

Пры канцы Раманчук спыніўся на пытаннях дэмакратыі і свабоды. Але гэта заняло можа якую хвіліну. Асноўную ж частку выступу ён прысвяціў эканоміцы.

У наступным выступе ён паабяцаў расказаць, як зрабіць нашу краіну свабоднай і шчаслівай.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?22

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла20

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

Лукашэнку «стала кепска», калі ён даведаўся, «чым дыхае народ»23

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна87

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?22

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць