Улада1212

У жонкі Саннікава ў мінскім аэрапорце шукалі грошы

Ірыну Халіп, вядомую журналістку і жонку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, затрымалі ўначы 4 снежня ў аэрапорце «Мінск-2», калі яна вярталася з Будапешта пасля атрымання дыплома Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы за журналісцкае расследаванне.

У жонкі кандыдата ў прэзідэнты забралі пашпарт, сталі правяраць усе рэчы, пры гэтым прычыну ператрусу адмаўляліся паведаміць.

«Я патэлефанаваў на гарачую лінію Дзяржпагранкамітэта, запатрабаваў растлумачыць прычыну затрымання. Адказ быў стандартны: «Ну, вы ж усё разумееце...» Я сказаў, што нічога не разумею і патрабую тлумачэнняў. Тады мне проста параілі звярнуцца ў Генпракуратуру. Цынічны адказ, бо ў Генпракуратуру можна звярнуцца толькі ў панядзелак, што і пацвердзіў аператыўны супрацоўнік пагранкамітэта. Ён мне паведаміў, што будзе праведзены паглыблены надгляд, але адмовіўся назваць прычыну. Іра сказала, што калі вы шукайце носьбіты інфармацыі, то іх няма. Ёй простым тэкстам адказалі, што шукаюць грашовыя сродкі. Мы паставілі ў вядомасць місію назіральнікаў АБСЕ", -- распавёў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

Журналістку пратрымалі ў аэрапорце больш за дзве гадзіны. Супрацоўнікі мытні і пагранкамітэта правялі дэтальны надгляд, шукалі грошы і вельмі ўзрадаваліся, калі знайшлі ў кашальку Ірыны Халіп 500 расійскіх рублёў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы6

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву21

Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

У ліпені выпала амаль у паўтара разы болей ападкаў, чым звычайна1

Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»12

У Тульскай вобласці экс-баец узарваў гранату, якую прыцягнуў з вайны ва Украіне. Загінулі чатыры чалавекі4

«Увесь час паўтараў слова «Валынь». У Польшчы жорстка збілі сямейную пару з Беларусі29

Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску9

Выстаўка «Жахлівая прыгажосць» у Мінску — магчыма, самая смелая за апошнія гады2

Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы6

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць