Улада1515

Лукашэнка: Я вам абяцаю працу і спакойнае жыццё

У беларусаў будзе спакойнае і камфортнае жыццё на сваёй зямлі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 снежня

на заключным гала-канцэрце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Беларусь — гэта мы!» у сталічным футбольным манежы.

«Яшчэ год таму, калі ад ОНТ паступіла прапанова аб мерапрыемстве ў канцы года, у мяне было толькі адно сумненне, што ўсё гэта будзе разглядацца ў плане перадвыбарнай кампаніі. Вось гэтага я не хацеў бы больш за ўсё. А потым я падумаў: за ўсё, што сёння ні зрабі, усё адно будуць папракаць дзейнага прэзідэнта, што, маўляў, гэта ён робіць пад выбары. Я махнуў рукой, хай думаюць», — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка растлумачыў, што прыйшоў павіншаваць моладзь з фіналам «гэтай выдатнай грамадска-культурнай акцыі, якую ажыццявілі нашы дзеячы культуры, тэлебачання, журналісты».

«Наконт таго, што я вам павінен паабяцаць. Вам ужо столькі наабяцалі (і льготы, і вялікія стыпендыі), што я не бачу, што яшчэ можна, — сказаў беларускі кіраўнік. — 

Але гэта не я абяцаў. Я вам толькі адно хачу паабяцаць:

вы заўсёды будзеце мець добрае месца працы — хто жадае працаваць, а хто жадае весяліцца — таксама будзе мець такую магчымасць. І ўсё, што заробіце, будзе ваша. Нічога з паветра не падае, мы будзем шмат працаваць».

«Гарантую нармальнае жыццё вашым сем’ям, — сказаў Лукашэнка. — Вялікае дасягненне любой дзяржавы складаецца ў тым, каб людзі маглі спакойна хадзіць па сваёй зямлі, каб дзеці мелі магчымасць вучыцца, каб камфортна і бяспечна было жыць. Вось гэта я вам абяцаю — працу і спакойнае жыццё. Але каб гэта было, маіх абяцанняў мала. Мы разам з вамі, заваяваўшы гэта, павінны гэта абараніць».

На заключны гала-канцэрт, які праходзіў у фармаце маладзёжнай дыскатэкі з удзелам беларускіх і замежных выканаўцаў, прыехала каля 5 тыс. студэнтаў сталічных і рэгіянальных ВНУ, адзначаецца ў паведамленні.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?9

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць