Улада11

Ня мы рабы

Беларусаў палохаюць замежнаю няволяю. У той жа час робяцца вядомымі выпадкі, калі ў ролі рабаўладальнікаў выступаюць беларускія грамадзяне. Яны дзейнічаюць на радзіме, а таксама за мяжою, выкарыстоўваюць працу суграмадзянаў і замежнікаў.

Беларусаў палохаюць замежнаю няволяю. У той жа час робяцца вядомымі выпадкі, калі ў ролі рабаўладальнікаў выступаюць беларускія грамадзяне. Яны дзейнічаюць на радзіме, а таксама за мяжою, выкарыстоўваюць працу суграмадзянаў і замежнікаў.

Вынікі дзейнасьці беларускіх праваахоўнікаў у вобласьці супрацьдзеяньня гандлю людзьмі ўражваюць з розных прычынаў: ад пачатку году ў Беларусі выяўлена 290 злачынстваў у гэтай сфэры, зь іх – 80 выпадкаў зьвязаныя з вывазам ахвяраў за мяжу. З мэтай эксплюатацыі беларусаў вывозяць у краіны Эўропы ды Бліжняга Ўсходу. Але некаторыя факты прымушаюць па-іншаму зірнуць на шырока анансаваную ў СМІ кампанію супраць гандлю людзьмі. Дагэтуль вялося пра небясьпеку неабдуманага выезду на працу за мяжу ўласна для беларусаў. Цяпер жа нават афіцыйныя СМІ пішуць пра выпадкі, калі ў ролі сучасных рабаўладальнікаў выступаюць беларусы. Сваіх ахвяраў яны адшукваюць ня толькі сярод суграмадзянаў, але й прывозяць з-за мяжы. Некалькі красамоўных выпадкаў сьведчаць, што варта падкарэктаваць тэксты антынявольніцкіх ролікаў, уключыўшы ў іхны зьмест інфармацыю пра ўнутраную небясьпеку.

У Бабруйску адна сям’я колькі дзён сілай утрымлівала дзяўчыну, якую бацька і яго непаўналетнія сыны змушалі да сэксу, а гаспадыня выкарыстоўвала як хатнюю прыслугу. Сьледзтва высьветліла, што гэта ня першы выпадак, зьвязаны з гэтай сям’ёй: першая іхняя ахвяра правяла ў рабстве амаль паўгоду.

Беларускім праваахоўнікам сталі вядомыя і некалькі выпадкаў аграрнага рабства. Менскі фэрмэр чатыры месяцы ўтрымліваў непаўналетніх братоў з Капыльскага раёну. Хлопчыкі цяжка працавалі ад 6-й раніцы за талерку нішчымнай поліўкі, спалі на падлозе. А ў Асіповіцкім раёне «прадпрымальны» дзяцюк паўтара месяца пратрымаў на ўласнай гаспадарцы двух землякоў. Прымушаў іх цяжка працаваць, почасту зьбіваў, замыкаў у гаражы.

Жыхарка Менску «слугаў» знаходзіла ў суседняй Расеі. Прывозіла зь Ленінградзкай вобласьці жанчын, што ня мелі жытла і працы. Небаракі працавалі, не разгінаючыся, па 15 гадзінаў у суткі, спалі на падлозе ў халодным памяшканьні, харчаваліся тым, што заставалася ад «гаспадарскага» стала. Па зьвестках МУС, сёлета зафіксаваныя 16 выпадкаў выкарыстаньня фізычнай сілы замежных грамадзянаў.

У Варшаве затрыманыя трое беларусаў, што за 400 даляраў «уладкоўвалі» на працу суайчыньніц. Адна з затрыманых жанчын за падобныя злачынствы знаходзілася ў вышуку ў Беларусі. Нягледзячы на рызыку апынуцца ў рабстве, жанчыны з стабільнай і квітнеючай усё адно едуць за мяжу на сумнеўныя заробкі. Паводле зьвестак польскага боку найбольшую колькасьць ахвяраў прымусовай прастытуцыі складаюць беларускі.

Традыцыі і сучаснасьць. Скотнікі калгасу «Беларусь» грузяць сілас. Чэрвеньскі раён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць