Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Мускат не патрапіў ў фармат

Наша ўлада яшчэ раз давяла, што нічога не забывае і не даруе. Вока за вока! Звыш усяго — красамоўны штрых да папулярнай тэмы, што Менск нібыта хоча трохі пазаляцацца да Захаду. Нічога сабе заляцаначкі...

Сярод глябальных тэмаў неўпрыкмет для многіх прамільгнуў сьціплы камэнтар прэсавага сакратара МЗС, чаму на чарговы Менскі форум не пусьцілі некалькіх дэпутатаў бундэстагу ды нямецкіх журналістаў.

Высьвятляецца, што гэта "сымэтрычны захад". Так афіцыйны Менск адказаў на пасьлявыбарчыя санкцыі Эўразьвязу. Чакалі ў засадзе аж паўгоду!

Абываталю тлумачаць: яны ж таксама забаранілі ўезд шэрагу нашых парлямэнтароў ды прадстаўнікоў мэдыяў. Нібыта ўсё справядліва: вока за вока!

Ня згадваецца пра адзін толькі момант. Эўропа ўключыла ў чорны сьпіс тых, хто, на яе думку, меў дачыненьне да антыдэмакратычных штукарстваў падчас апошняй электаральнай кампаніі. Сьпіс, нагадаю, пэрсанальны, публічны і адкрываецца прозьвішчам афіцыйнага трыумфатара гэных выбараў. З журналістаў жа там, напрыклад, сп.Зімоўскі.

Дарэчы, гэны кандуіт колькі часу таму папоўніўся чатырма асобамі, датычнымі да вынясеньня прысуду Казуліну ды актывістам "Партнэрства". Можна крыўдзіцца, але цяжка спрачацца, што Эўразьвяз дзейнічае "чыста канкрэтна".

Ну а небаракаў з бундэстагу, трэба думаць, аглушылі візавым адлупам як абухом па галаве. Бо яны ні ў якіх публічных чорных сьпісах не фігуравалі.

Зрэшты, калі напружыць памяць, то можна згадаць, што 8 чэрвеня прэсавы сакратар МЗС Папоў сапраўды згадваў пра нейкі патаемны "сьпіс у адказ". Прычым падкрэсьліў: туды трапілі "найбольш адыёзныя палітычныя дзеячы і асобы, якія сыстэматычна зарэкамэндавалі сябе як перадузятыя адносна нашай краіны, ствараюць заведама скажонае ўяўленьне пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі" (асобна адзначым цыцэронаўскі стыль!).

Дык, вось, візу цяпер не далі, у прыватнасьці, кіраўнічцы беларускіх праграмаў "Нямецкай хвалі" і двум сябрам бундэстагу, якія былі назіральнікамі на тутэйшых выбарах.

Як бачым, наша ўлада яшчэ раз давяла, што нічога не забывае і не даруе. Вока за вока!

Звыш усяго — красамоўны штрых да папулярнай тэмы, што беларускае кіраўніцтва нібыта хоча зараз трохі пазаляцацца да Захаду. Нічога сабе заляцаначкі...

P.S. Заадно зь немцамі пад раздачу трапіла і група прадстаўнікоў Эўрапарлямэнту. У прыватнасьці, візы на 9-ы Менскі форум не атрымаў мальтыйскі дэпутат сп.Мускат.

Тут лёгіка зусім фэнамэнальная: а якой, маўляў, трасцы трэба мальтыйцу на форуме, што мае "беларуска-германскі фармат"? І гэта пры тым, што сп.Мускат — намесьнік кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў пытаньні сувязяў зь Беларусьсю (sic!).

Небарака Мускат! З такой лёгікай заўтра ня пусьцяць якога-небудь бяскрыўднага гэра Партвэйна ці мсьё Алігатэ:)

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты29

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты29

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць