Усяго патроху1010

Календары ў Беларусі друкуюцца толькі на «выгаднай» мове

Сёлета ў кнігарнях прадаюцца толькі расейскамоўныя і дзьвюхмоўныя календары нягледзячы на тое, што летась было прададзена 7500 беларускамоўных календароў. У Мінінфармацыі спажыўцам раяць самім пераконваць выдавецтвы ў патрэбе беларускамоўнай прадукцыі.

Сёлета ў кнігарнях прадаюцца толькі расейскамоўныя і дзьвюхмоўныя календары нягледзячы на тое, што летась было прададзена 7500 беларускамоўных календароў. У Мінінфармацыі спажыўцам раяць самім пераконваць выдавецтвы ў патрэбе беларускамоўнай прадукцыі.

Чаму нельга купiць беларускамоўны перакiдны каляндар? Такі званок паступіў на «гарачы» тэлефон «Звязды».

На працягу апошняга года ў рэдакцыю некалькi разоў звярталiся чытачы з аднолькавым пытаннем: чаму ў продажы нельга знайсцi беларускамоўныя перакiдныя календары? Заяўнiкi скардзiлiся, што нiводная сталiчная крама iх не прапануе. Чаму? Якое выдавецтва займаецца выпускам згаданай друкаванай прадукцыi?

Заяўнiкам тады ў асабiстай размове мы тлумачылi, што кожны суб’ект гаспадарання, па-першае, ва ўмовах рынку iмкнецца выпускаць найперш тую прадукцыю, на якую будзе гарантаваны попыт; па-другое, калi такiя календары i друкавалiся, дык наўрад цi вельмi вялiкiм тыражом; па-трэцяе, беларускамоўныя календары, аддрукаваныя, умоўна кажучы, у пэўным райцэнтры (зноў жа невялiкiм тыражом) практычна не маюць шанцаў трапiць на сталiчныя прылаўкi. Прычыны? Ды зноў жа эканамiчныя.

Але нядаўна аналагiчнае пытанне зноў паступiла да нас, маўляў, з пачатку года не можам знайсцi беларускамоўны перакiдны каляндар. На гэты раз мы вырашылi звярнуцца па каментарыi да намеснiка мiнiстра iнфармацыi Iгара Лапцёнка.

– Выдавецтвам «Беларусь» было выпушчана 10 тысяч экзэмпляраў беларускамоўнага перакiднога календара на 2005 год. Кажаце, мала? Дык вось 3,5 тысячы з iх былi незапатрабаваныя пакупнiкамi i вернуты гандлем у выдавецтва. Прамыя страты выдаўцоў склалi 8 мiльёнаў рублёў, – расказаў журналiсту «Звязды» Iгар Мiкалаевiч. – Прымусiць палiграфiчныя прадпрыемствы заняцца выпускам такой прадукцыi мы не можам па некалькiх прычынах. Па-першае, пэўны ўплыў мiнiстэрства мае толькi на 8 такiх прадпрыемстваў рэспублiканскай падпарадкаванасцi, астатнiя каля 40 адносяцца да камунальнай уласнасцi (абласной, раённай). Па-другое, любы суб’ект гаспадарання павiнен дбаць аб эканамiчным прыбытку, адпаведна, граматна суадносiць прапанову з попытам. Пра попыт на беларускамоўныя перакiдныя календары я вам ужо сказаў вышэй. Мы ўвесь час рэкамендуем суб’ектам гаспадарання: вывучайце рынак. Памятаю, адно прадпрыемства колькi часу таму вельмi ўдала выпусцiла беларускамоўны перакiдны каляндар культуралагiчнага напрамку – з гравюрамi Францыска Скарыны. Тыраж цалкам быў раскуплены. Цяпер такiх прапаноў ад спажыўцоў, пакупнiкоў няма. Магчыма, iм трэба паводзiць сябе больш актыўна, каб выдавецтвы бачылi, што ў такой прадукцыi сапраўды ёсць патрэба i само прадпрыемства фiнансава не пацерпiць у выпадку друку пэўнага тыражу.

Як паведамiў далей Iгар Лапцёнак, шэраг суб’ектаў гаспадарання вырабляе двухмоўныя перакiдныя календары i яны ёсць у продажы. Зразумела, ёсць шмат рускамоўнай прадукцыi. «Гэтаму таксама ёсць тлумачэнне, у тым лiку i эканамiчнае. Вырабiць у Расii адзiн экзэмпляр перакiднога календара пры мiльённым тыражы каштуе менш, чым адзiнку ў нас пры тыражы ў 5 тысяч».

У застаўцы выкарыстаны плякат Уладзімера Крукоўскага

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац5

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі19

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац5

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць