Песня, якую Хадановіч заспяваў на Плошчы — аўдыё
Мур хутка рухне, рухне, рухне
— І пахавае свет стары!
Чатыры гады таму актуальнай была праблема, што спяваць. Маю адну прапанову.
Песня «Муры» мае фантастычную гісторыю. Упершыню ўзнікла ў 1968 годзе
(Дарэчы, ну і дзе цяпер тыя Франка зь Ярузэльскім? А песні жывуць!)
Беларуская версія ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.
МУРЫ
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім:
Разбуры турмы муры!
Прагнеш
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разбіраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто не з намі — той супраць нас!..
Спявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…
Польскі арыгінал у выкананні Яцка Качмарскага.
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
-
Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»
-
«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора
Каментары