Культура

Алесь Аркуш

аркуш

* * *

зьдзівіцца нечаканай праўдзе

як усё проста

калі геніяльна

толькі аблушчанае ядро

зь якога праклюнецца працяг

ні лішняга слова

ні калючага асьця

толькі адзнака ў пашпарце

памежніка-часу

* * *

калі першыя маразы

пачынаюць па начах

шкліць чорныя калюгі

заўважаеш —

вада ў Дзьвіне

без удзелу эколягаў

і станцыяў водаачысткі

робіцца ўсё больш

празрыстая

і сьцішаная

вялікая рака рыхтуецца

да адпачынку

нібыта пад гіпнозам

паўнатварага месяца

які не міргаючы

глядзіць у рачныя хвалі

яшчэ некалькі дзясяткаў сэансаў

і рака здасца —

з галавой схаваецца

пад коўдраю лёду

і засьне

* * *

нечага не хапае ў кватэры

думка гэтая падсподна

зумкае ў галаве

як сыгналізацыя легкавіка

што спрацавала сярод ночы

нарэшце зразумеў

прычыну неспакою

старэйшы сын Антось

скончыў музычную школу

і здаў настаўніку клярнэт

* * *

на белым пяску ўздоўж ракі

дзіўныя сьляды і калдобіны

нібыта чужаніцы-кракадзілы

рабілі тут кладкі

сваіх яек

учора бульдозэры працавалі

тлумачыць Тацяна

горадзкія ўлады вырашылі

ўпарадкаваць набярэжную

* * *

ты кажаш

памыліўся ў чалавеку

маўляў

чакаў ад яго нечага істотнага

і лёсаноснага —

не дачакаўся

і зараз пачуваесься

падманутым і зьнявераным

дарма так лічыш

ніводзін чалавек на сьвеце

ня можа табе даць

прадмет твайго чаканьня

бо нельга даць чалавеку любові

калі ён ня любіць

бо нельга нічога ўзяць

не працягнуўшы сваёй рукі

і яшчэ зразумей

ён —

толькі часьцінка нечага

толькі сэгмэнт

толькі чалавек

* * *

былыя кадэбоўцы і сьмершаўцы

зь сівымі фрызурамі і каменнымі тварамі

грэюцца на лавачках у парку

прамотары веку атэізму

з трывогай пазіраюць

у бок сьвежапафарбаванага купалу сабору

карціць зайсьці ў бажніцу

і паставіць сьвечку

ды відзежы пераймаюць

ля царкоўнае брамы

так страшна памерці

* * *

на царковішчы

засталіся

апошнія волаты-ліпы

ты добра памятаеш

як раней яны суладна

цьвілі штотравень

казачная краіна

з кветак і пчолаў

на месцы царквы

пабудавалі

прадуктовую краму

а неўзабаве

пачалі зьнікаць ліпы

ліпы тваёй казкі

дзякуй дарагія

што часам

прыходзіце ў сны

і дасылаеце

вестачкі праз пчолаў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса34

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін23

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць