Здарэнні33

У Сібіры ўзарваўся самалёт. На борце была ў тым ліку група «На-На»

Прынамсі, тры чалавекі загінулі, 31 абгарэў пры ўзгаранні самалёта ў Сургуце (Заходняя Сібір) 1 студзеня.

Падчас запуску рухавікоў, калі паветранае судна знаходзілася на магістральнай дарожцы, пачаўся пажар. Яго прычыны застаюцца няяснымі. Не выключаецца версія тэракта.

На борце было 116 пасажыраў і восем членаў экіпажа.

Відэарэпартаж з месца трагедыі размешчаны на сайце тэлекампаніі СургутИнформТВ.

Гэтым рэйсам ляцела таксама расейская поп-група«На-На».

Па словах саліста групы Сяргея Грыгор’ева, людзі выбіраліся з падпаленай машыны ў паніцы, літаральна па галовах. «Я сядзеў у хвасце самалёта і адным з першых убачыў пажар. Усё вакол заіскрыліся, паваліў чорны густы дым, у людзей пачалася паніка, яны вылазілі проста па галовах. У мяне перад вачыма ўсё жыццё пранеслася, я да гэтага часу не магу апамятацца», — распавёў Грыгор’еў. Па яго словах, «людзі вакол сцвярджаюць, што ў самалёце засталіся дзеці».

Удзельнікі групы паведамілі, што пажар распаўсюдзіўся вельмі хутка. «Самалёт разваліўся на дзве часткі і згарэў на нашых вачах за 10 хвілін».

Каментары3

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь23

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць