Спорт

Рэдкі эўракубкавы хакей

Нашыя клюбы гады ў рады могуць праверыць сваю сапраўдную сілу ў супрацьстаяньнях з камандамі зь іншых чэмпіянатаў. Адзінай такой магчымасьцю зьяўляецца Кантынэнтальны Кубак. Сёлета паўфінал гэтага турніру прымае Менск.

У Беларусі за апошнія гады хакей дасягнуў значных посьпехаў. Варта толькі адзначыць чацьвёртае месца на алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сыты, а таксама шостае месца на сёлетнім чэмпіянаце сьвету ў Рызе, каб праілюстраваць гэты заўважны скачок.

Нацыянальнае першынство Беларусі па хакеі стала таксама досыць прывабным відовішчам. Замест чатырох паўжабрацкіх клюбаў, якія гулялі ў беларускім чэмпіянаце ў 90-ыя гады, сёньня мы маем дзесяць паўнавартасных камандаў, якія стаяць цьвёрда на нагах. Не за гарамі ўжо і стварэньне новай каманды ў Бабруйску. У беларускім першынстве гуляе адзіная прафэсіянальная ўкраінская каманда – кіеўскі «Сокал», да нядаўняга часу таксама гулялі і два латыскія клюбы «Рыга-2000» і «Мэталюрг» (Лібава). Гэтаму, натуральна, паспрыяла ўрадавая праграма дапамогі хакейным клюбам. Прадпрыемствы, што фінансуюць хакейныя клюбы, маюць ільготнае падаткаабкладаньне.

Бяда толькі ў тым, што сярод усіх гульнявых відаў спорту менавіта хакей мае найменш разьвітую сыстэму эўракубкаў. Такіх практычна няма. Таму і нашыя клюбы гады ў рады могуць праверыць сваю сапраўдную сілу ў супрацьстаяньнях з камандамі зь іншых чэмпіянатаў. Адзінай такой магчымасьцю зьяўляецца Кантынэнтальны Кубак. Сёлета паўфінал гэтага турніру прымае Менск.

У Палацы спорту (пр.Пераможцаў,4) на працягу ўік-энду будуць спаборнічаць менскае «Юнацтва», украінскі «Сокал», аўстрыйскі «Рэд Бул» і казаскі «Казахмыс». Толькі адна каманда зможа выйсьці ў фінальны раўнд, які пройдзе 5-7 студзеня ў вугорскім Сэкешфэхервары. Месцы ў фінале Кантынэнтальнага Кубку ўжо забранявалі сабе гаспадары «Альба Волан», расейскі «Авангрд» і фінскі «Ільвес».

У 2004 годзе беларускі клюб «Гомель» у розыграшы Кантынентальнага Кубку заняў другое месца, прайграўшы ў фінале славацкаму «Зволену». Гэтае дасягненьне зьяўляецца найвышэйшым у гісторыі ўдзелу беларускіх клюбаў у эўракубках.

Сёлета «Юнацтва» рашуча настроена паўтарыць ці нават пераўзысьці той вынік «Гомелю». Нам жа застаецца толькі падтрымліваць каманду. Усе матчы «Юнацтва» будуць пачынацца а 18:30. Кошт квіткоў – 4000 рублёў.

Расклад гульняў менскага «Юнацтва»:

17 лістапада «Юнацтва» – «Рэд Бул»

18 лістапада «Юнацтва» – «Сокал»

19 лістапада «Юнацтва» – «Казахмыс»

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць