Улада2929

ЕС запусціў механізм аднаўлення санкцый да лукашэнкаўцаў

Пра гэта паведаміла РІА Новости крыніца ў Радзе ЕС.

Пастаянныя прадстаўнікі 27 краін Еўрасаюза на пасяджэнні 7 студзеня ў Бруселі запусцілі механізм падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні гэтай рэгіянальнай арганізацыяй санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, паведаміла РІА Новости крыніца ў Радзе ЕС.

«Яны далі сігнал пачаць унутраную працу па гэтым пытанні», — сказала суразмоўца агенцтва.

Пра тое, што Еўрасаюз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і групы беларускіх чыноўнікаў, якія, на думку ЕС, нясуць адказнасць за насільныя дзеянні і арышты ў дачыненні да актывістаў беларускай апазіцыі, раней заяўлялі кіраўнікі МЗС Швецыі і Венгрыі Карл Більт і Янаш Мартані.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, палітычнае рашэнне адносна прымянення санкцый будзе прынятае падчас першай планавай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС у новым годзе, прызначанай на 31 студзеня. Паводле звестак з дыпламатычных крыніцаў, спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні да якіх ЕС мае намер прымяніць санкцыі, можа быць пашыраны да больш чым ста чалавек.

Разам з тым, крыніца РІА Новости зазначыла, што сярод дэлегацый краін ЕС ёсць розныя пукты гледжання. У прыватнасці, некаторыя краіны ЕС выступаюць за «ўзважаны падыход» у адносінах да Беларусі, каб не разбурыць тыя пазітыўныя напрацоўкі, якія былі дасягнутыя раней у палітыцы збліжэння Беларусі з ЕС.

Нагадаем, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Вільнюсе 6 студзеня заявіў, што рашэнне аб далейшых адносінах з Беларуссю Еўрасаюз прыме з улікам «няправільных дзеянняў» беларускіх уладаў.

«Па сутнасці няправільныя дзеянні беларускіх уладаў працягваюцца, і Еўрасаюз павінен будзе ўлічыць гэта ў канцы студзеня, прымаючы рашэнне аб далейшых адносінах з Беларуссю, — цытуе Ажубаліса сайт МЗС Літвы. — Мы не зможам спакойна махнуць рукой на тое, што адбылося ў Беларусі 19 снежня і што адбываецца дагэтуль: не адпушчаны затрыманыя, працягваюцца вобыскі, арышты, праводзяцца акцыі запалохвання грамадзянскай супольнасці».

У МЗС Беларусі заяўляюць, што «частка нашых еўрапейскіх партнёраў мае скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі». Як сказаў 4 студзеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, гэта падштурхоўвае іх да прыняцця рашэнняў, якія «будуць наносіць урон нармальнаму ўзаемадзеянню і тым каштоўнасцям, прыхільнасць да якіх яны самі дэкларуюць».

У кастрычніку 2010 года Рада ЕС падоўжыла да 31 кастрычніка 2011 года забарону на ўезд у ЕС прэзідэнта Лукашэнкі і яшчэ 35 афіцыйных асоб, адначасова пакінуўшы ў сіле рэжым непрымянення візавых абмежаванняў у дачыненні да іх.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе ЕС увёў у адносінах да Беларусі эканамічныя санкцыі, а таксама візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку для Лукашэнкі, абвінаваціўшы прэзідэнта Беларусі ў правядзенні несвабодных выбараў.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння17

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае5

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск9

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння17

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць