УСанкт-Пецярбургу стартаваў ХІХ Кубак Садружнасці (былы Кубак чэмпіёнаў краін СНД і Балтыі).
Ад Беларусі ў ім удзельнічае сярэбраны прызёр чэмпіянату краіны салігорскі «Шахцёр», бо БАТЭ адмовіўся ад удзелу.
У першым матчы "Шахцёр" выйграў у туркменскага «Небітчы» з лікам 2:1 (Алумона, 17. Пятроў, 71 — Мярэдаў, 90).
Сёння ў нашай групе «С» пецярбургскі «Зеніт» (ад чэмпіёнаў Расіі бярэ ўдзел моладзевы склад) выйграў у эстонскай «Флоры» - 1:0.
У нядзелю «Шахцёр» згуляе з «Зенітам», у аўторак — з «Флорай». У наступны этап выходзяць дзве каманды з групы.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары