Грамадства11

Будуць судзіць дваіх удзельнікаў магілёўскай акцыі салідарнасьці

Васямнаццацігадовага актывіста партыі БНФ Валянціна Лабачова і шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Ён адбыўся ў нядзелю, 16 студзеня.

Лабачова і Шкадун выклікалі ў Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва і выставілі ім абвінавачаньне. Справу аб адміністрацыйным правапарушэньні вядзе супрацоўнік аддзелу Андрэй Цецерукоў.

«Мы цяпер знаходзімся ў міліцыі, — расказала Натальля Шкадун. — Цецерукоў паехаў у суд і загадаў нам яго чакаць. Калі адбудзецца суд, ён не сказаў. Ня выключана, што й сёньня. Ён азнаёміў нас з заканадаўствам, якое рэглямэнтуе правядзеньне мітынгаў і пікетаваньняў. Зь яго вынікае, што мы вінаватыя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце».

16 студзеня дзясятак актывістаў выйшлі на пешаходную вуліцу Ленінскую і правялі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. У руках кожны з удзельнікаў трымаў партрэты былых кандыдатаў у прэзыдэнты, іх давераных асобаў ды грамадзкіх актывістаў, арыштаваных у дзень і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Раздавалі пікетоўцы мінакам і газэту «Ня бойся», прысьвечаную палітзьняволеным. За пікетам сачылі і здымалі яго на відэа міліцыянты, але разагнаць не спрабавалі.

На наступны дзень першым выклікалі на допыт Валянціна Лабачова. Да Натальлі Шкадун міліцыянт прыйшоў на працу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць