Улада6767

АНТ: «Мы б даўно на роўных кантактавалі з Еўропай, каб не вапяшчыя рожы»

Выйшаў новы прапагандысцкі фільм.

Вечарам у панядзелак на тэлеканале АНТ у эфір з’явіўся прапагандысцкі фільм «Як ёсць: Тэхналогія пераваротаў». Яе аўтар — журналіст тэлеканала Аляксей Міхальчанка.

У перадачы найперш гаворыцца, што з Захаду нам ідзе нянавісць да ўсіх і да ўсяго. І распаўсюджваць гэтую нянавісць у краіне ўзяліся мясцовыя апазіцыянеры. А хто іх падтрымлівае? «Зборышча бежанцаў, як ЗША».

Фільм аздоблены вялікай колькасцю кадраў з незалежных СМІ, як Белсат, НН, Еўрарадыё.
Міхальчанка лічыць, што «Някляеў, як паэт, даўно выдахся». Зноў прыводзяцца цытаты з публікацый ў «СБ».

Шмат увагі аддаецца Аляксандру Фядуту, як чалавеку, які выбіваў грошы пад Някляева. «Мой дзядзя самых чэсных правіл — гэта яўна не пра Фядуту», — казаў журналіст.

Зноў заведзеная старая катрынка, што за вылучэннем Саннікава стаяла ягоная жонка Ірына Халіп. Таксама было вылучана два «зіц-старшыні»: Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, за якімі стаялі «нацыянал-ідэаліст» Павел Севярынец і «ветэран апазіцыі» Аляксандр (так у фільме) Лябедзька.

Фільмы на тэлеканале НТВ «Хросны бацька» былі названыя псіхалагічнай атакай на беларусаў, з вялікай колькасцю спекуляцый. Як прыклад, АНТ прывяло справу былога спецназаўца Дзмітрыя Новічка. Тэлеканал пацвердзіў, што такі чалавек сапраўды служыў у вайсковай частцы 32-14, а потым у турме сустракаўся з афіцэрам Васільевым.

Праўда, Васільеў зусім не маёр, а лейтэнант, і не з СОБРа, і ніякага дачынення да «эскадронаў смерці» не мае.

Абвінавачанне ў фінансаванні апазіцыі зноў сыпецца на Польшчу і Нямеччыну, якія нібыта для гэтага стваралі шматлікія гуманітарныя фонды.

Дэманструюцца кадры з візіту Вестэрвеле і Сікорскага. Вырываецца з кантэксту шмат заяваў палітыкаў, як Мілінкевіч. Як доказ перамогі Лукашэнкі, прыводзяцца словы сацыёлага Алега Манаеў у эфіры «Белсата» ў вечар выбараў.

Адным з герояў фільму стаў прэтэндэнт у прэзідэнцтва Пятро Барысаў, якому не заплаціў грошы за збор подпісаў Уладзімір Някляеў. Барысаў цяпер збіраецца шукаць праўды ў судзе.

«Мы б даўно на роўных кантактавалі з Еўропай, каб не вапяшчыя рожы», — робіць выснову Міхальчанка, у кадры ў гэты час твар Міколы Статкевіча.

Аўтар фільму прыходзіць да высновы, што сцэнар з патрабаваннем новых выбараў даўно быў распрацаваны апазіцыяй і еўрапейскімі чыноўнікамі. У прыватнасці, Ежы Бузкам, якому звыкла з часоў «Салідарнасці» змагацца за грошы ЦРУ.

Як прыклад несумленнасці Бузка, прыводзіцца факт, што ён стаяў за арыштам адыёзнага польскага палітыка Анджэя Лепера, якога часам называюць польскім Жырыноўскім.

Тым не менш, «белакачанныя і брусэльскія рэвалюцыі» ў нас не пройдуць, бо мы не нейкі «бананавы Эквадор» робіць выснову аўтар.

Увогуле, падалося, што ў перадачы намяшана ўсяго з розных кучаў, боб з гарохам.

Каментары67

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram1

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду4

«Да банка ёсць пытанні». Беларус праверыў уклад, адкрыты 17 гадоў таму на дзіця, — што пайшло не так?3

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў7

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»24

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак13

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць