Эканоміка33

Нафта можа пайсці ўжо сёння

Сёння вечарам Расія можа аднавіць пастаўкі ў Беларусь нафты, паведаміў журналістам у Маскве афіцыйны прадстаўнік расійскай нафтаправоднай кампаніі «Транснефць» Ігар Дзёмін.

«У нас ёсць інфармацыя, што расійскія і беларускія кампаніі дамовіліся аб кошце нафты. Зараз ідзе заключэнне кантрактаў і афармленне паставак. Пастаўкі адновяцца пасля таго, як наша дыспетчарскае ўпраўленне атрымае ўсе неабходныя дакументы. Гэта можа адбыцца сёння блізу вечара», — цытуе РІА Новости Дзёміна.

У дзяржканцэрне «Белнафтахім» сітуацыю пакуль не каментуюць.

У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб размеркаванні экспартных пошлін ад 9 снежня 2010 года, з 1 студзеня Беларусь можа закупляць расійскія нафту і нафтапрадукты без выплаты пошлін. Беларускі бок ужо ўзгадніў з расійскім магчымасць імпарту сёлета 21,7 млн. тон нафты, у тым ліку 18 млн. тон трубаправодным транспартам.

Аднак з новага года расійская нафта ў Беларусь не паступае, таму што бакі не змаглі дамовіцца адносна яе цаны. Расійскія нафтавыя кампаніі прапанавалі закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 45 долараў на тону. Паводле іх ацэнак, гэта дазволіць забяспечыць роўную даходнасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт.

20 студзеня ў Маскве прайшлі перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Паводле вынікаў сустрэчы беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч заявіў: «Мы з Уладзімірам Пуціным далі шэраг даручэнняў намеснікам старшыні ўрада, для таго каб у самыя найбліжэйшыя дні давырашыць тыя пытанні, што тычацца паліўна-энергетычнага комплексу».

У сваю чаргу Пуцін зазначыў, што Расія разлічвае на вырашэнне пытання аб пастаўках нафты ў Беларусь, прыпыненых з-за рознагалоссяў па цане, у канструктыўным ключы. «Тут мы вядзем пастаянны дыялог і кансультацыі, разлічваем, што ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у гэтай сферы, будуць вырашацца ў канструктыўным ключы з улікам інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання нашых краін», — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што запасаў нафты на беларускіх НПЗ хопіць да канца студзеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць