Спорт

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

12-разовы чэмпіён Беларусі па футболе, адзін з самых пазнавальных беларускіх футбалістаў Віталь Радзівонаў у інтэрв'ю «Беларускаму футболу» расказаў пра свой бізнэс.

Фота: архіў Віталя Радзівонава

Віталь скончыў футбольную кар'еру ў 2018 годзе, нейкі час працаваў у структуры БАТЭ, потым некалькі месяцаў быў начальнікам каманды «Энергетык-БДУ», але ў сакавіку 2020 года цалкам завязаў з футболам.

«Праз нейкі час пад руку трапіла магчымасць займацца гандлем спартыўнымі таварамі, у прыватнасці роварамі, прадстаўляць у нас у краіне адзін з сербскіх брэндаў. Сабраўшы пэўную інфармацыю пра гэта, вырашыў пайсці ў гэтым кірунку. І да гэтага часу ў гэтай прафесіі. На сёння мы прадстаўляем ужо не адзін велабрэнд, а некалькі. А ў таварнай лінейцы з’явіліся не толькі ровары, але і іншыя катэгорыі. На дадзены момант жыву гэтым», — расказаў Радзівонаў «Беларускаму футболу»

На пытанне, чаму ён заняўся не продажам футбольнай атрыбутыкі, а менавіта роварамі, Радзівонаў зазначыў, што былі людзі, якія на той момант падказалі пэўныя нюансы ў гэтай справе.

Зрэшты Віталь не называе гэта бізнэсам, а невялікай справай.

«Бізнэсам гэта пакуль называць рана, ён пачынаецца з чалавек 30 у штаце. Нас пакуль 15. Тым не менш, гэта справа прыносіць задавальненне і аб’ядноўвае добрых людзей побач, калі казаць пра наш калектыў», — кажа ён.

У яго кампаніі ёсць рознічныя крамы і склад. Адчынілася другая афлайн-крама са спецыялізацыяй на мотатэхніцы, водаматорыцы, электратранспарце і сэрвісным абслугоўванні. Ровары і электратранспарт — праспект Пераможцаў 84 — ГЦ «Арэна Сіці». Мота-, водаматорная тэхніка — Каліноўскага 6.

Радзівонаў рэгулярна бывае на кропках і нават здараецца, што наведнікі пазнаюць яго.

Здараецца, што карыстаюцца яго паслугамі былыя калегі па спорце — Максім Скавыш, Сяргей Яромка, Валерый Фамічоў.

За беларускім футболам Віталь сочыць краем вока. «Толькі дзякуючы таму, што маю пэўную ролю ў выглядзе вядзення футбалістаў. Стараюся за ім сачыць», — кажа ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус два гады збіраў дробныя купюры. Паглядзіце, колькі атрымалася сабраць1

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць