Меркаванні55

Чаму б не спытаць у Някляева, хто разбіў яму галаву?

Пасля прэс-канферэнцыі міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова стала ясна, што добра развітае ўяўленне цалкам дазваляе яму прэтэндаваць на пасаду галоўнага рэдактара адной з дзяржаўных газет.
Таксама зразумела цяпер, што ўладам не хапіла месяца, каб прыдумаць хоць крыху праўдападобную версію, якая дазваляе зняць з сябе віну за збіццё кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Нагадаем, што «Беларуская ваенная газета» яшчэ напярэдадні Новага года абвясціла: «На Някляева сапраўды напалі, але не АМАП і не прадстаўнікі іншых праваахоўных органаў, а яго былыя прыхільнікі (пра што падрабязна будзе расказана ў наступных публікацыях на гэтую тэму)». Аднак ніякіх «наступных публікацый», якія пацвярджаюць гэтую экзатычную версію, не было. Замест гэтага выданне днямі прапанавала сваім чытачам чарговую «сенсацыю»: " Белорусские дермократы тупо, под уже использованную копирку отыграли свои роли согласно сценарию и собрались покинуть сцену. Чета Санников — Халип даже билеты приобрела в Тель-Авив на 20 декабря».

Так што да падкопаў польскіх і нямецкіх спецслужбаў супраць «сінявокай Беларусі», відавочна, хутка дадасца сіянісцкая змова.

Потым Першы канал у сумнавядомай агітцы «Жалезам па шкле» паведаміў, быццам збіццё Някляева арганізавалі канкурэнты па выбарах, якім дасталося менш грошай, чым лідару кампаніі «Гавары праўду». Зноў жа ніякімі доказамі гэтага тэзісу тэлевізійнікі сябе не абцяжарылі.

Меркавалася, што нейкую яснасць у гэтую «таямнічую гісторыю» ўнясе прэс-канферэнцыя міністра ўнутраных спраапў Анатоля Куляшова. Кіраўнік МУС, вядома, таксама прадэманстраваў жульвэрнаўскі палёт фантазіі, расказаўшы, як журналісты збівалі супрацоўнікаў міліцыі фота- і відэаапаратурай (натуральна, гэтая далікатная тэхніка ідэальна падыходзіць для нападаў на «ахоўнікаў парадку». А яшчэ мы цвікі крыштальнымі вазамі забіваем). Таму міністр, калі раптам што, цалкам можа ўзначаліць якую-небудзь з дзяржаўных газет: асноўныя неабходныя якасці для гэтага ў яго ёсць.

Але калі гаворка зайшла пра напад на кандыдата ў прэзідэнты, Куляшоў быў даволі скупы на адкрыцці:

— Хто яго ўдарыў? Не супрацоўнікі міліцыі. Ніякіх аб’ектыўных фактаў, якія даказваюць, што гэта зрабілі супрацоўнікі міліцыі, у мяне няма…

Увогуле, наўпростага адказу на пытанне міністр так і не даў.

Мабыць, нават яму не падаліся прымальнымі версіі, прапанаваныя «Беларускай ваеннай газетай» і Першым каналам.

З іншага боку, дастаткова проста супаставіць словы Куляшова з інфармацыяй, размешчанай на сайце ГУУС Мінгарвыканкама: «19 снежня гэтага года каля 19.00 у некалькіх месцах горада для ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах сабраліся арганізаваныя групы, некаторыя з якіх узначалілі кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Адна з такіх груп, якая складалася з прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, сабралася каля дома 42 па вуліцы Няміга і пачала рух у кірунку да Кастрычніцкай плошчы. Паводле наяўнай аператыўнай інфармацыі, у двух мікрааўтобусах, якія суправаджалі дадзеную групу, знаходзіліся выбуховыя прылады, а таксама спецыяльна прыстасаваныя для нанясення цялесных пашкоджанняў і знішчэння маёмасці прадметы. Для правядзення агляду транспартных сродкаў супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі спыніць рух калоны. Аднак на законныя патрабаванні праваахоўнікаў маладыя людзі з названай групы, немалая частка якіх знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, адрэагавалі агрэсіўна. Яны рушылі на міліцыянтаў, ужываючы фізічную сілу, а таксама наяўныя падручныя сродкі: палкі, камяні і вуды. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікі міліцыі ўжылі спецыяльныя сродкі і фізічную сілу, у выніку чаго ўдзельнікі незаконнай акцыі разбегліся».

Такім чынам, застаецца ўсяго дзве магчымасці. Альбо падначаленыя Куляшова ўсё-ткі білі Някляева, альбо стаялі і глядзелі, як гэта робіць хтосьці іншы. Выбірайце на свой густ.

Зрэшты, праліць святло на гэтую гісторыю маглі б паказанні самога Уладзіміра Някляева. Але ўлады, багата публікуючы матэрыялы папярэдняга следства ў дзяржаўнай прэсе, чамусьці не спяшаюцца цытаваць, што сказаў кандыдат у прэзідэнты з нагоды таго, што здарылася на Нямізе. Мяркуючы па ўсім, за месяц з гакам ім так і не ўдалося выціснуць з Някляева «патрэбнага» адказу на гэтае пытанне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў12

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў12

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць