Літаратура33

Новая рэальнасць. У «Кнігарні «Наша Ніва» выйшаў «Шалом» Клінава

Выдатны мастак прэзентуе свой новы раман, які абяцае стаць падзеяй. Гэта Клінаў. Гэта клімат.

Выдатны мастак прэзентуе свой новы раман, які абяцае стаць падзеяй. Гэта Клінаў. Гэта клімат. У пятніцу, а 15-й у кнігарні «логвінаЎ» — першая прэзэнтацыя.

«Шалом». Гэтак называецца твор.

Гэта не вітанне. Хоць і вітанне таксама.

Гэта сталёвы прадмет. Гэта кайзераўская каска на галаве.

Раман апісвае фантасмагарычныя прыгоды беларускага мастака між Берлінам і Магілёвам. Між Кройцбергам і Домам саветаў.
Гэта Клінаў. Гэта клімат. Асаблівы клімат. Які ж сюжэт? Мастак набыў антыкварную кайзераўскую каску, уздзеў яе на голаў і катэгарычна адмаўляецца здымаць абнову. Так у ёй і вандруе цераз межы-мытні, нападпітку і не. Нехта палічыць шалом метафарай жадання схавацца адж свету, схавацца ў гарэлцы.

Артур Клінаў — аўтар саламяных жахаў «Масакры» і «Чаепіція Лукашэнкі».
Ён таксама галоўны рэдактар няўлоўнага часопіса pARTisan, аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і рамана «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

Дарэчы, «Малая падарожная…» стала першай за доўгія гады беларускай кнігай, што выйшла ў нямецкім перакладзе на камерцыйнай аснове. Праўда, не стала вялікім камерцыйным поспехам. Можа быць, «Шалом» праб’е Еўропу?

Пра гэта можна будзе меркаваць па рэакцыі беларускага чытача.

Ён пабачыць кнігу сёння.

Кніга выйшла ў выдавецкай серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Клінаў стварае пад «Шалом» цэлую мастацкую рэальнасць. У яе аснове ідэя, што прускі шалом на галаве можа змяніць ход думак чалавека і дапамагчы яму дакладна вызначыць, як жыць далей. На спецыяльна створаным сайце аўтар падае не толькі анонсы прамацыйнай кампаніі «Шалом у кожны дом!», але і навіны накшталт «Пуціна бачылі ў тайнай ложы Вялікага тэатра ў прускім шаломе». Такім чынам, прамоцыя новага беларускага рамана будзе мець выгляд вясёлага перформансу.

У адпаведнасці з зададзеным тонам пройдзе і першая прэзентацыя. «Нас чакае продаж рамана „Шалом“ і прызы пакупнікам, — кажа арт-дырэктар кнігарні „логвінаЎ“ Павел Касцюкевіч. — Ладная частка іх будзе датычная да, так бы мовіць, спірытусовых падзеяў — чаркаванне з аўтарам, брудэршафт і падарункі ў выглядзе спіртовых напояў».

Іншых шчасліўцаў чакаюць прызы больш матэрыяльныя. Сярод іх акуляры Валянціна Акудовіча і брашуркі савецкай пары.

Прызы атрымаюць першыя 50 купцоў рамана.

Кнігарня «логвінаЎ», галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а — гэта ў двары каля плошчы Перамогі, за крамай «Крышталь»). 15.00.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў39

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў39

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць