Нерухомасць11

Беларусам жыллё не па кішэні

Нізкі попыт на жыллё, які суправаджаецца падзеннем коштаў, назіраецца ў рэгіёнах Беларусі. У абласных цэнтрах краіны падзенне цэн на кватэры склала ў сярэднім ад 5 да 10% па выніках 2010 года.

Аб гэтым піша газета «Недвижимость Белоруссии», са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва РБ.

Так, на 19 студзеня 2011 года ва ўсіх абласных цэнтрах краіны ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам адбылося агульнае зніжэнне колькасці ўгод з кватэрамі на 7 да 15%.

Па выніках мінулага года кошты на жыллё ў Брэсце ўпалі на 10% да 730 даляраў за 1 кв. м. У Гомелі падзенне склала 17%, тут аднапакаёвую кватэру ў сярэднім можна набыць за $25 тыс. дал У Гродне за мінулы год кошты аселі на 5-10%, самая танная кватэра ў «хрушчоўцы» абыдзецца ў $22-23 тыс. У Віцебску кошты скарэктаваныя на 5%. У гэтым горадзе аднапакаёвую кватэру старой планіроўкі можна набыць у сярэднім за $22-25 тыс., а новай планіроўкі - за $30-34 тыс.

Адзначым, што 70-75% усіх угод з жыллём у абласных гарадах Беларусі заключаецца з дапамогай рыэлтарскіх кампаній.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць