Беларусы не жадаюць саюзу з Вэнэсуэлай, Іранам ды Кітаем. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня
Паводле вынікаў нацыянальнага апытаньня, праведзенага незалежнымі сацыёлягамі пры канцы кастрычніку – пачатку лістапада, бальшыня беларусаў скептычна адносяцца да сяброўства з Кітаем, Вэнэсуэлай ды Іранам.
На пытаньне: "Ці жадаеце Вы, каб Беларусь утварыла саюз з такімі краінамі, як Вэнэсуэла, Іран ды Кітай?" 52,9% апытаных адказалі адмоўна, 28,4 – станоўча, астатнія ня вызначыліся.
Таксама беларусам прапанавалі вызначыцца, хто ім бліжэй – кітайцы, іранцы і венесуэльцы або амэрыканцы з эўрапэйцамі. 58,3% апытаных адказалі на карысьць апошніх. Пра тое, што ім бліжэй кітайцы, іранцы, венесуэльцы, паведамілі 11,3% рэспандэнтаў.
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары