Улада33

За 1 хвіліну падтрымкі Казуліна – 15 сутак арышту

Да 15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзіў барысаўца Аляксандра .Абрамовіча суд Віцебскага раёну. Судзьдзя адхіліў хадайніцтва А.Абрамовіча весьці паседжаньне па-беларуску, патлумачыўшы гэта тым, што «паважае беларускую мову, але надта даўно на ёй не размаўляў» і баіцца яе сказіць».

25 лістапада, у дзень народзінаў Казуліна, барысавец каля сьценаў калёніі «Віцьба-3», дзе зьняволены экс-кандыдат, гучна пракрычаў «Свабоду палітвязьням! Свабоду Казуліну! Лукашэнку – за краты!» і тут жа быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў АУС Віцебскага раёну.

Судзьдзя Міхаіл Зубеня палічыў, што Аляксандар Абрамовіч «арганізаваў і правёў несанкцыянаваны мітынг». У зьвязку з тым, што сёлета барысаўскі актывіст прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, суд вырак яго на 15-сутачны арышт.

Судзьдзя адхіліў хадайніцтва А.Абрамовіча весьці паседжаньне па-беларуску, патлумачыўшы гэта тым, што «паважае беларускую мову, але надта даўно на ёй не размаўляў» і баіцца яе сказіць».

З апоўдня мінулай суботы, 25 лістапада, Абрамовіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня УУС Віцебскага аблвыканкаму. Свой учынак каля калёніі «Віцьба-3» ён патлумачыў наступным чынам: «Я правёў гэтую акцыю, таму што здароўе Казуліна ў небясьпецы. Трэба прыцягнуць увагу ўсяго грамадзтва да ягонай галадоўкі. Да таго ж, я лічу, што такія акцыі павінны праводзіць менскія і віцебскія дэмакраты, а ня я – езьдзіць для гэтага з Барысава ў Віцебск».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»57

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада19

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць