Беларусь павялічыць знешні доўг на $700 мільёнаў праз кітайскія тэхналогіі
Кітайцы пабудуюць завод па вытворчаці экспартнай сульфатнай беленай цэлюлозы.
Кітай выдзеліць Беларусі крэдыт на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы. «Рашэнне ўжо прынятае, крэдытная лінія адкрыта, кантракт падпісаны, крэдытная дамова таксама аформлена», — сказаў Сямашка. Новы завод магутнасцю 400 тысяч кубаметраў у год пры ўнутранай патрэбе рынку ў 150 тысяч кубаметраў будзе пабудаваны ў Светлагорску.
Кошт праекта ацэньваецца ў $676 мільёнаў.
Сямашка не ўдакладніў умовы выдзялення крэдыту Кітаем, а таксама тэрмін акупляльнасці новага завода.
Каментары