Грамадства

Жонка прэзыдэнта Польшчы пагаварыла з маці Ірыны Халіп і жонкай Уладзіміра Някляева

Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала Люцыне Бяльзацкай, маці беларускай журналісткі Ірыны Халіп, якую трымаюць пад хатнім арыштам.

«Ганна Камароўская сказала, што падтрымлівае нас, пыталася пра тое, якую яна можа дапамогу нам аказаць. Я сказала, што для нас вялікая падтрымка — гэта тое, што Польшча і ўвесь цывілізаваны сьвет нас падтрымліваюць і цікавяцца нашай сытуацыяй. Яшчэ яна цікавілася справамі Ірыны, як яна сябе адчувае. Я казала, што Ірына — моцная жанчына. Ганна Камароўская ўсё ведала пра ўмовы, у якіх знаходзіцца Ірына, пра Даньку. Яна сказала, што тое, што Іра — моцная, бачна па яе паводзінах, па яе стаўленьні да ўсяго.

Таксама Ганна Камароўская прасіла перадаць цёплыя пажаданьні, каб усё гэта скончылася, Андрэю Саньнікаву. Мне давялося сказаць, што пакуль я нічога не магу яму перадаць, але пазьней — абавязкова."

Паводле Люцыны Бяльзацкай, з Ганнай Камароўскай яна размаўлялі без перакладчыка. «Я гаварыла па-беларуску і выкарыстоўвала свой запас польскіх словаў. Ганна Камароўская таксама выкарыстоўвала шмат нашых словаў, мы добра разумелі адна адну», — сказала Свабодзе Люцына Халіп.

28 лютага Ганна Камароўская таксама мела гутаркі па тэлефоне з жонкай Алеся Міхалевіча Міланай Міхалевіч і жонкай Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч.

А сёння, 1 сакавіка, патэлефанавала жонцы Уладзіміра Някляева Вользе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым2

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць