Грамадства33

Следам за кіраўніком МЗС Гамбіі Мінск наведаюць міністры эканомікі і фінансаў

кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў пасля перамоў з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Рэспублікі Гамбія Мамаду Тангара, якія прайшлі 1 сакавіка ў Мінску.

Візіт, паводле слоў Мартынава, адбудзецца «праз параўнальна кароткі час». «Падчас сустрэчы мы спадзяемся прасунуцца ў галіне нашага канкрэтнага супрацоўніцтва па шэрагу эканамічных пагадненняў, па тых камерцыйных прапановах, якія раней перадаваліся Гамбіі», — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

Таксама Сяргей Мартынаў заявіў, што на працягу наступных некалькіх месяцаў «абодва бакі абмяняюцца акрэдытацыяй сваіх пасольстваў па сумяшчальніцтве».

Гаворачы пра вынікі перамоў з калегам з Гамбіі, Мартынаў паведаміў, што яны абмеркавалі, як надаць двухбаковым адносінам «максімальна практычны характар, каб пасля ўстанаўлення даверных і цёплых палітычных адносінаў канвертаваць усё гэта ва ўзаемаадносіны ў эканамічнай сферы».

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Гамбіі Мамаду Тангара адзначыў, што яго наведванне Беларусі папярэджвае прыезд пашыранай дэлегацыі на чале з міністрам фінансаў і эканамічнага планавання Гамбіі. Падчас гэтага візіту «плануецца падпісанне ўсёабдымнага пагаднення па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Гамбіяй». «Мы праклалі шлях для нашых калег, якія зоймуцца вырашэннем больш канкрэтных пытанняў», — сказаў Мамаду Тангара.

Гамбійскі чыноўнік паведаміў, што яго краіна «можа многаму навучыцца ў Рэспублікі Беларусь», гэта «дазволіць Гамбіі выйсці на новы ўзровень развіцця і стаць адной з першых краін, якая выканае план Мэтаў развіцця тысячагоддзя ААН».

Мамаду Тангара заявіў, што «Беларусь можа разлічваць на падтрымку Гамбіі па ўсіх пытаннях», паведамляе БелаПАН.

Гамбія — адна з самых бедных краін Афрыкі.

30% ВУП забяспечвае сельская гаспадарка, у якім занята каля 75% працаздольнага насельніцтва (прыкладна на 20% больш, чым у пачатку 1990-х). Галоўнай сельскагаспадарчай культурай традыцыйна з’яўляецца арахіс, які сдужыць асноўнай крыніцай, атрымання валюты (40% кошту экспарту). Прамысловасць слаба развіта і прадстаўлена прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу. Дзейнічаюць прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, піва і безалкагольных напояў, ачыстцы і перапрацоўцы арахісу. Развітыя саматужныя промыслы — выраб скураў, ганчарная справа і іншыя.

Валавы нацыянальны прадукт складае 442 млн даляраў ЗША, 290 даляраў на душу насельніцтва, па парытэце пакупніцкай здольнасці 1,338 млрд даляраў ЗША, 800 даляраў — на душу насельніцтва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць