Грамадства88

Палажанка атрымае прэстыжную амерыканскую прэмію

Уручыць прэмію Хілары Клінтан у Міжнародны жаночы дзень.

8 сакавіка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан уручыць 10 прэмій за мужнасьць жанчынам розных нацыянальнасьцяў і ўзростаў.

Упершыню ў гісторыі міжнароднай прэстыжнай прэміі, якая існуе з 2007 году й за час існаваньня якой было ўзнагароджана 38 жанчын, прэмію будуць уручаць беларусцы – 20-гадовай намесьніцы старшыні "Маладога Фронту" Насьце Палажанцы, паведамляе сайт МФ.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў Міжнародны жаночы дзень у прысутнасьці многіх высокіх чыноўнікаў ЗША і з удзелам адмысловага госьця цырымоніі – першай лэдзі Злучаных Штатаў Мішэль Абамы.

З-за падпіскі пра нявыезд Наста Палажанка асабіста ня зможа прысутнічаць у Вашынгтоне, але прэмія будзе перададзена ў Менск і ўручана ёй ва ўрачыстай абстаноўцы. Пра дату й час цырымоніі ў Менску будзе паведамлена пазьней. У Вашынгтоне публічна зачытаюць прамову Насты Палажанкі.

“Я зь вялікім зьдзіўленьнем дазналася пра гэтую прэмію. Калі я ўсьвядоміла сам факт узроўню дадзенай узнагароды, канешне, я была ўсьцешана. Усьцешана, у першую чаргу, ня ўвагаю да сваёй асобы, а ўвагаю да нашай сытуацыі і праблемы. Бо падобная прэмія мне – гэта ўзнагарода для кожнага маладафронтаўца, для кожнага хлопца ці дзяўчыны, якія мараць быць у свабоднай, дабраслаўлёнай Богам Беларусі і ахвяруюць сабою дзеля гэтага”, – гаворыць Наста Палажанка.

Наста Палажанка зьяўляецца адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Яе арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць