Грамадства

Мілінкевіч вылучыў Аляксандра Казуліна на атрыманьне прэстыжнай прэміі ў галіне правоў чалавека

"Галадоўка Аляксандра Казуліна - сымбаль імкненьня ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь сьвет", -- заявіў лідэр беларускай апазыцыі.

У аўторак лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч ініцыяваў вылучэньне Аляксандра Казуліна на прэстыжную прэмію Марціна Эналса, першага генэральнага сакратара Amnesty International.

Прэмія Эналса ёсьць адной з галоўных узнагародаў руху за правы чалавека. Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія зьяўляюцца "сымбаламі барацьбы за правы чалавека ў краінах, дзе абарона правоў чалавека і дэмакратыі прадстаўляе сабой небясьпечны від дзейнасьці".

«Мужнасьць і рашучасьць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы выклікае захапленьне. Яго галадоўка сёньня зьяўляецца сымбалем імкненьня ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь свет. Гэта ўзнагарода, перш за ўсё, стане магутным міжнародным патрабаваньнем да рэжыма ў Беларусі – пачаць вызваленьне палітзьняволеных», - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Прэмія Марціна Эналса зьўляецца ўнікальнай супольнай акцыяй адзінаццаці вядучых няўрадавых праваабарончых арганізацый сьвету. У склад журы Прэміі ўваходзяць прадстаўнікі Amnesty International, Human Rights Watch, Human Rights First, Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў ды інш.

У 2006 г. ляўрэатамі прэміі былі названыя іранскі журналіст Акбар Гянджы і юрыст і адначасова радыёкамэнтатар з Зымбабвэ Арнольд Цунга.

Раней Прэміяй Марціна Эналса былі ўганараваныя: Ахтам Наіс, Сырыя (2005), Лідзія Юсупава, Расея (2004), Алірыё Урыбе Муньёс, Калюмбія (2003), Жаклін Мудэйна, Чад (2002), арганізацыя "Піс Брыгейдз Інтэрнэшнл" (2001), Імакуле Бірахека, Дэмакратычная Рэспубліка Конга (2000), Наташа Кандзіч, Югаславія (1999), Эяд Эль-Саррадж, Палястына (1998), Самуэль Руіз Гарсія, Мэксыка (1997), Клемэнт Нванка, Нігерыя (1996), Асма Джангір, Пакістан (1995), Хары Ву, Кітай (1994).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць