Грамадства44

Васілевіч адмовіўся правяраць катаванні

Генэральная пракуратура Беларусі перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў катаваньняў, ужытых да былога кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча, у Беларускую ваенную пракуратуру.

Гэта вынікае з адказу Генпракуратуры, які Бяляцкі атрымаў 16 сакавіка. Адказ падпісаў старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войску і на транспарце С. Катрыч.

Тым самым орган, які пакліканы сачыць за захаваньнем законнасьці ў краіне, зьняў зь сябе непасрэдную адказнасьць за праверку выкладзеных у скарзе фактаў, — так ацаніў гэтае рашэньне праваабарончы цэнтар «Вясна».

Зварот на імя Генпракурора Рыгора Васілевіча быў накіраваны напрыканцы лютага, калі грамадзкасьці сталі вядомыя факты катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня, якія агучыў вызвалены зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе Аляксей Міхалевіч.

Алесь Бяляцкі прасіў прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па ўказаных у СМІ фактах катаваньняў, а таксама вызначыць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаваньні і іншыя бесчалавечныя віды абыходжаньня ў адносінах да асобаў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА № 1 МУС.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна11

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

У сучасным свеце 10% багацеяў зарабляюць больш, чым рэшта насельніцтва Зямлі7

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна11

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць