Навука і тэхналогіі55

IPad 2 дабраліся да Мінска — на $1000 даражэйшыя, чым у ЗША

Год прадпрымальнасці — перакупшчыкі «адбіваюць» пералёт да Амерыкі продажам аднаго планшэта.

За пяць дзён пасля пачатку продажаў у ЗША планшэты iPad 2 ад Apple нарэшце прыехалі ў нашу краіну. І адразу ж сталі аб’ектам палявання фанатаў серыі. Прадпрымальныя перакупшчыкі хочуць наварыць па $1000 на кожным планшэце.

Нагадаем, што амерыканскія цэны на iPad 2 без 3G выглядаюць наступным чынам: 16 GB — $499, 32 GB — $599, 64 GB — $699. Падтрымку 3G кіраўнік Apple Стыў Джобс ацаніў ў 130 даляраў. Менавіта на такую суму адрозніваецца цана мадэляў з 3G: 16 GB — $629, 32 GB — $729, 64GB — $829.

Продажы пачаліся 11 сакавіка. У першы ж дзень на Манхэтэне ў Нью-Ёрку сабралася чарга, у якой апынулася больш за тысячу чалавек.
Цікава, што самы першы апарат купіў… расіянін. Відаць, яму дапамог досвед бясконцага стаяння ў чэргах у часы СССР, захаваны генетычнай памяццю.

Так ці інакш, але

ў дзень прэм’еры было прададзена ажно 500 тысяч апаратаў.
Частка з іх свядома куплялася для перапродажу. Некаторыя айпады ўжо дасягнулі межаў Беларусі. Вядома ж, цэны моцна адрозніваюцца ад амерыканскіх.

Першыя прапановы продажу «тут і зараз» — без чакання тавару — дасягалі $1500–1800. Такім чынам, чысты «навар» прадпрымальных беларусаў складаў ажно тысячу даляраў. За дзень-два цэны апусціліся ніжэй.

Цяпер айпад ў залежнасці ад камплектаванасці, каштуе ў раёне тысячы даляраў — $900–1200.

«Напрыклад, мне сябар з Амерыкі прывёз на продаж тры апараты, — прызнаўся прадавец Андрэй, які размясціў аб’яву ў інтэрнэце. — За розніцу ў кошце кожнага айпада можна злятаць у Нью-Ёрк. Праўда, пакуль прадаць планшэты не ўдалося. Людзі тэлефануюць, прыцяньваюцца, але не купляюць.

Гэта не Масква, дзе айпады па $3 тысячы бізнэсоўцы раскупаюць ў першы ж дзень у падарунак дзецям і палюбоўніцам».

У афіцыйным продажы iPad 2 у Беларусі з’явіцца няхутка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве найлепшым жыццём»: нобелеўскаму лаўрэату не могуць паведаміць пра ўзнагароду, бо ў яго лічбавы дэтокс

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы5

У Польшчы прадставілі яшчэ адзін законапраект аб грамадзянстве: 15 гадоў жыцця ў краіне, польская на ўзроўні С1 і даведка аб несудзімасці на радзіме41

«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай. А Лабееў яе купіў тым, што назваўся адзінокім бацькам з дзецьмі»20

Даносчыца Бондарава занялася магамі9

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?1

Стала вядома, якія прозвішчы прыкрыцця далі сынам Пуціна і Кабаевай20

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай149

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць