Улада3838

КДБ назвала імёны апошніх затрыманых па справе 19 снежня

Гэта — Мацукевіч, Шарстоў, Гусельцаў. Цяпер у вышуку ўдзельнікаў падведзеная рыса.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі падведзена рыса ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўсталяванню асоб, што справакавалі пагромы 19 снежня на плошчы Незалежнасці Мінска і прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.
Такое паведамленне з’явілася на сайце дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА са спасылкай на цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Паведамляецца, што 21 сакавіка былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі на плошчы Незалежнасці.

Гэта – В.Мацукевіч, А.Шарстоў, Д.Гусельцаў. Усе яны аднагодкі, нарадзіліся ў 1987 годзе.

У паведамленні КДБ гаворыцца, што спецслужбы маюць неаспрэчныя доказы віны гэтых людзей. Маўляў, менавіта яны заклікалі да штурму Дома ўрада.

Мацукевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, а з Шарстова і Гусельцава ўзятая падпіска аб з’яўленні.

КДБ таксама спрабуе абвергнуць меркаванні, што сярод тых, хто заклікаў да пагрому ўрадавага будынку, былі правакатары з праваахоўных органаў. І як доказ гэтага дэманструе фоткі Мацукевіча, Шарстова і Гусельцава.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве13

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж54

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»196

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве13

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць