Вайна11

Грамадзянін Беларусі не можа звольніцца з украінскага войска і атрымаць грамадзянства Украіны

Упаўнаважаная Прэзідэнта Украіны па пытаннях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава разам з калегамі з Цэнтральнага ўпраўлення абароны правоў вайскоўцаў Міністэрства абароны звярнуліся ў Генеральны штаб з просьбай правесці праверку абставін залічэння аднаго грамадзяніна Беларусі і аднаго грамадзяніна Расіі на службу ва ўкраінскім войску, піша «Радыё Свабода».

Украінскія вайскоўцы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: фота 93 АМБр Халодны Яр

«Яшчэ ў 2022 годзе мужчыны 1967 і 1981 гадоў нараджэння вырашылі далучыцца да войска, бо, як самі кажуць, хацелі абараняць краіну, на тэрыторыі якой жылі. Аднак замест кантрактаў з замежнікамі з імі падпісалі кантракты як з грамадзянамі Украіны. Цяпер абодва мужчыны, у прыватнасці, не могуць звольніцца з войска, хоць, згодна з часткай 5 артыкула 26 Закона Украіны «Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу», павінны былі мець на гэта права. Акрамя таго, праз памылкі, дапушчаныя ў працэсе залічэння на вайсковую службу, абодва не могуць атрымаць украінскае грамадзянства», — гаворыцца ў паведамленні Упаўнаважанай прэзідэнта Украіны па пытаннях абароны правоў вайскоўцаў.

Паводле наяўнай інфармацыі, грамадзяне Расіі і Беларусі служаць у адной з вайсковых часцей тэрытарыяльнай абароны Сухапутных войскаў Украіны.

У паведамленні адзначаецца, што Міністэрства абароны Украіны з студзеня па чэрвень 2025 года атрымала на гарачую лінію больш за 20 скаргаў ад мабілізаваных іншаземцаў і асоб без грамадзянства.

Акрамя праверкі, Вольга Рашацілава ініцыявала стварэнне сумеснай з Генеральным штабам працоўнай групы, якая будзе разглядаць кожны выпадак і працаваць над адпаведнымі зменамі ў нарматыўна-прававыя акты.

Грамадзяне Беларусі ваююць на баку Украіны з 2014 года, а пасля расійскага ваеннага ўварвання ў лютым 2022 года іх колькасць павялічылася. Яны служаць паводле кантрактаў у розных вайсковых частках і фарміраваннях Узброеных сіл Украіны.

Вядома, што, змагаючыся на баку Украіны, загінулі прынамсі 70 беларусаў, але дакладнай статыстыкі не існуе. Імёны загінулых не заўсёды называюць, бо асцерагаюцца пераследу іхніх сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі.

Каментары1

  • Что?
    13.07.2025
    Какой-то бред. Одновременно таких двух вещей не может быть.
    Бюрократические ошибки происходят только тогда, когда этого хотят.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць