папярэджвае аб крымінальнай адказнасці за іх распаўсюд.
Генеральная пракуратура Беларусі папярэджвае грамадзян аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне чутак аб новых фактах тэрарызму.
Як заявіў журналістам 12 красавіка намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы па расследаванні тэракта ў мінскім метро Андрэй Швед, праваахоўныя органы адсочваюць інфармацыю, звязаную з фактамі праяўлення тэрарызму, а таксама каментарыі ў СМІ ў сувязі з трагедыяй у Мінску.
12 красавіка ў Мінску пачалі распаўсюджвацца чуткі аб тым, што сёння ў сталіцы быў узарваны аўтобус маршруту № 100. Жыхары актыўна інфармавалі аб гэтым адзін аднаго, перагружаючы сотавыя сеткі.
Андрэй Швед звярнуўся да грамадзян, якія 11 красавіка з 17.40 да моманту выбуху (17.54) знаходзіліся на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», і папрасіў аказаць дапамогу следству.
Каментары