Грамадства11

Дысбат у Беларусі можа быць заменены арыштам

Пакараньне ў форме накiраваньня ў дысцыплінарны батальён у Беларусі можа быць заменена арыштам на тэрмін да 6 месяцаў.
Адпаведную прапанову абмеркавалі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэньні Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі.

Як падае БЕЛТА, у гэтай камісіі распрацаваны законапраект аб унясеньні паправак у крымінальнае заканадаўства ў частцы, якая тычыцца вайсковых злачынстваў. Адна з прапановаў дэпутатаў тычыцца скасаваньня такой формы пакараньня для вайскоўцаў тэрміновай службы, як накіраваньне ў дысбат. Распрацоўшчыкі законапраекту прапануюць замяніць яго арыштам на тэрмін да паўгода, а ў некаторых выпадках за воінскія злачынствы, што не уяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі або кваліфікаваныя як менш цяжкія, прызначаць штраф або выпраўленчыя працы.

Старшыня парлямэнцкай камісіі Ігнацій Місурагін паведаміў, што зь ідэй расфармаваць ў Беларусі дысбат пагадзіліся прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых бакоў: МУС, Мінабароны, Генпракуратуры, Беларускага ваеннага суду і ваеннай пракуратуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы41

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць