Грамадства

Цёпла і сонечна

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца даволі цёплае надвор'е.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца даволі цёплае надвор'е.

Як паведаміла 18 красавіка на відэабрыфінгу галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава, тыдзень пройдзе пад знакам cкандынаўскіх антыцыклонаў. 19 красавіка Беларусь апынецца на паўднёва-ўсходняй перыферыі аднаго з іх, і з паўночным ветрам будзе паступаць больш халоднае паветра паўночных шыротаў. Чакаецца пераменная воблачнасць, галоўным чынам без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя часы ад 2 градусаў марозу па поўначы да 7 цяпла па поўдні, днём ад 9 да 14 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 16 цяпла.

Паводле слоў Фядотавай, 20 красавіка cкандынаўскі антыцыклон перамесціцца на тэрыторыю Беларусі. Вецер аслабне, тэмпература паветра ў начныя часы складзе ад 4 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла,

а днём красавіцкае сонца прагрэе паветра да 12—19 градусаў, на паўднёвым захадзе краіны да 20.

Як паведаміла сіноптык, даволі цёплым надвор'е абяцае быць і ў чацвер, аднак у паўночных раёнах краіны магчымы нядоўгачасовыя дажджы, якія прынясуць неактыўны атмасферны фронт. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 13 градусаў цяпла на паўночным усходзе

да 23 градусаў на паўднёвым захадзе.

Паводле слоў Фядотавай,

у пятніцу і суботу ў Беларусь будуць паступаць з Балтыйскага мора даволі вільготныя паветраныя масы.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. 22 красавіка дзённая тэмпература чакаецца ад 12 да 19 градусаў, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 23. У суботу днём будзе ад 10 да 16 градусаў цяпла, на поўдні да 19.

24 красавіка тэмпература паветра будзе вагацца ад 12 да 18 градусаў цяпла, на поўдні краіны да 22. На поўдні могуць прайсці кароткачасовыя дажджы.

У Мінску надвор'е абяцае быць даволі цёплым і сонечным. Сталічны рэгіён будзе знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону. 19 красавіка чакаецца рэзкі паўночны вецер, а дзённая тэмпература дасягне 13—14 градусаў цяпла. 20 красавіка прагназуецца плюс 16—18 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне27

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ2

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах5

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі52

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць