Спорт

«А прыз купі сам»

Такія словы сказалі пераможцу першай лігі па шашках-100, 28-гадоваму таваразнаўцу Андрэю Маісееву,

Пераможцу першай лігі па шашках-100, 28-гадоваму таваразнаўцу Андрэю Маісееву, на закрыцьці турніру сказалі словы, вынесеныя ў загаловак. У сучасных умовах гэта амаль афарызм. Малады майстар абышоў мноства старэйшых калегаў – і атрымаў ад Беларускай фэдэрацыі шашак дыплём, сьпехам раздрукаваны на друкарцы Палацу шахмат і шашак. Зрэшты, сп.Маісееў мудра прызнаўся нам, што для яго шашкі – гэта хобі, а не крыніца заробку.

Сярод жанчын першае месца прадказальна заняла Вольга Федаровіч. Яе сястра Дар’я – 7-я ў мужчынскім турніры, што ёсьць безумоўным посьпехам: яна апярэдзіла, сярод іншых, чэмпіёнку Беларусі Ірыну Пашкевіч і цяпер мае шанец увесну пазмагацца ў найвышэйшым дывізіёне. А прагрэсуюць 14-гадовыя блізьніцы хутка, як мала хто. На іх спадзяваньні аматараў шашак пасьля эміграцыі экс-чэмпіёнак сьвету Алены Альтшуль, Зоі Голубевай і Людмілы Сахненкі...

Аднак нехта едзе і да нас. Слынны гросмайстар Габрыэлян, які мусіў эміграваць з Азэрбайджану, знайшоў сябе ў Беларусі і трактуе вышэйпададзены афарызм ня так, як БФШ. У лістападзе ён зладзіў у Мар’інай Горцы, дзе мае бізнэс, камандны турнір па шашках-64 для падлеткаў. Пераможцам дасталіся CD-плэеры, дзяўчатам – касмэтыка, а ўсіх удзельнікаў спонсар карміў у рэстарацыі. Першае месца ў гэткіх «цяплічных» умовах заняла каманда Харкаву – моцныя кандыдаты ў майстры. Другое, трэцяе – у Ваўкавыску і Вільні, менчукі толькі пятыя з васьмі. Яны штодзень вярталіся дахаты, дык даводзілася рана ўставаць, каб пасьпець на электрычку да Пухавічаў – як сьлед не высыпаліся.

Ваш ход

А.Маісееў–І.Пашкевіч. Менск, 2006. Чорныя згулялі 1…8–12…

Адказ: знайшлася прасьценькая (на думку калегаў А.Маісеева) камбінацыя 2. 27—22 18:27 3. 32:21 23:41 4. 21—17, і як бы чорныя ні пабілі, пасьля 5. 42—37 белыя прарываюцца ў дамкі, выйграюць. Чаму шматвопытная гросмайстарка ня ўбачыла ўдару? Мо таму, што была стомленая грамадзкімі справамі: спн.Пашкевіч — старшынька фэдэрацыі шашак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць