Меркаванні2323

Ідэолаг Мінабароны параўнаў блогера Ліпковіча з фашыстамі

«Чалавецтва перажывае драматычныя часы і ёсць канцэпцыі, якія спрабуюць адказаць на глабальныя выклікі <…> праектамі, галоўным з якіх з’яўляецца скід ці знішчэнне антрапалагічных лішкаў чалавецтва».

Начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 красавіка практычна паставіў вядомага беларускага блогера ў адзін рад з нацыстамі і Піначэтам.

Падняўшы тэму неабходнасці захавання памяці пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Макараў адзначыў, што «напярэдадні гадавіны Вялікай Перамогі, памятных дат абвастраецца самае сапраўднае проціборства ў сферы сэнсаў, аб’ектам якіх з’яўляецца менавіта Перамога».

Ён абураны тым, што ў Беларусі

«нехта, хто прэтэндуе на ролю галоўнага блогера, з прапітым тварам спальвае кнігі беларускага пісьменніка, пісьменніка-патрыёта».

Імя блогера ваенны чыноўнік не назваў. Але, як паведамлялася раней, 19 сакавіка ў Севастопальскім скверы ў Мінску ўдзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі разам з вядомым беларускім блогерам Яўгенам Ліпковічам расклалі агонь з кніг старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, былога кіраўніка камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалая Чаргінца.

«У гады вайны нацысты спальвалі людзей. Праз дзесяцігоддзі падчас фашысцкага перавароту ў Чылі па загадзе Піначэта пасля забойства прэзідэнта і ўзяцця палаца „Ла Манеда“

быў разбураны першы ў свеце суперкамп’ютар.
Тыя спальвалі кнігі, людзей, фашысты Піначэта знішчылі першы ў свеце суперкамп’ютар, таму што віна доктара Альендэ была ў тым, што ён першым у свеце прымяніў кіраванне эканомікай пры дапамозе на той перыяд самых дасканалых у свеце сродкаў. Праз дзесяцігоддзі, чалавек, які прэтэндуе на галоўнага блогера і ганьбуе інтэрнэт-супольнасць, спрабуе спальваць кнігі ў нас, у Беларусі», — абурана заявіў Макараў. Пры гэтым, кажучы пра блогера, ён адзначыў, што той усё ж не фашыст.

«Але тое, што сёння чалавецтва перажывае самыя, можа быць, драматычныя часы з часоў Другой сусветнай вайны, і тое, што ёсць канцэпцыі, якія спрабуюць адказаць на глабальныя выклікі праектамі, галоўным з якіх з’яўляецца скід ці знішчэнне антрапалагічных лішкаў чалавецтва, гэта факт», — сказаў прадстаўнік Мінабароны.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць